Горад Вольфсбург

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Вольфсбург
Wolfsburg
Герб
Герб
Mittellandkanal Wolfsburg, VW.jpg
Сярэднегерманскі канал каля завода «Фольксваген»

Каардынаты: 52°25′23″ пн. ш. 10°47′14″ у. д. / 52.423056° пн. ш. 10.787222° у. д. (G) (O) (Я)52°25′23″ пн. ш. 10°47′14″ у. д. / 52.423056° пн. ш. 10.787222° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна Германія
зямля Ніжняя Саксонія
Унутранае дзяленне 16 раёнаў
Обербургамістр Рольф Шнелеке
Ранейшыя назвы да 1945Штат дэс КДФ-Вагенс бай Фалерслебен
Плошча 204,02 км²
Вышыня цэнтра 63 м
Насельніцтва (31.12.2009) 121 109 чалавек
Шчыльнасць 594 чал./км²
Часавы пояс UTC+1, улетку UTC+2
Тэлефонны код 05361, 05362, 05363,
05365, 05366, 05367,
05308
Паштовыя індэксы 38400-38448
Аўтамабільны код WOB
Афіцыйны сайт http://www.wolfsburg.de/
(ням.) 

Вольфсбург (Германія)
Вольфсбург
Вольфсбург

Вольфсбург (Ніжняя Саксонія)
Вольфсбург
Вольфсбург

Вольфсбург (ням.: Wolfsburg) — акруговы горад у Германіі, у зямлі Ніжняя Саксонія. У горадзе размяшчаецца штаб-кватэра канцэрна Фольксваген. Вольфсбург разам з гарадамі Браўншвейг і Зальцгітэр ўтварае адзін з дзевяці цэнтраў высокага ўзроўню зямлі Ніжняя Саксонія. Акрамя таго, горад з'яўляецца часткай гарадской агламерацыі Гановер-Браўншвейг-Гётынген-Вольфсбург.

Вольфсбург займае шостае месца ў зямлі Ніжняя Саксонія па колькасці насельніцтва пасля Гановера, Браўншвейга, Аснабрука, Ольдэнбурга і Гётынгена. Бліжэйшымі буйнымі гарадамі з'яўляюцца Браўншвейг ў 26 кіламетрах на паўднёвы-захад, Магдэбург ў 64 кіламетрах на паўднёвы ўсход і Гановер ў 74 кіламетрах на захад. Колькасць насельніцтва перавысіла ў 1972 годзе 100000 чалавек, дзякуючы гэтаму Вольфсбург увайшоў у лік буйных гарадоў Германіі.

Вольфсбург - адзін з нешматлікіх гарадоў, якія былі заснаваныя ў Германіі ў першай палове XX стагоддзя. З часу заснавання 1 ліпеня 1938 і да 25 мая 1945 года Вольфсбург называўся Штат Дэс КдФ-Вагенс бай Фалерслебен і прызначаўся ў якасці месца жыхарства для супрацоўнікаў заводу «Фольксваген», якія павінны былі вырабляць «мадэль Жук».

У горадзе базуюцца футбольны клуб «ФК Вольфсбург» і хакейны клуб «Грызлі Адамс Вольфсбург».

Гарады-пабрацімы [правіць]