Волін (горад)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Волін)
Горад
Волін
польск.: Wolin
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Волін
Волін
Краіна
Ваяводства
Павет
Гміна
Каардынаты
Прэзідэнт
Эўгенюш Ясевіч
Плошча
14,47 км²
Насельніцтва
4 968[1] чалавек (2013)
Шчыльнасць
343 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+48 91
Паштовы індэкс
72-510
Аўтамабільны код
ZKA
TERC
3207064
Афіцыйны сайт
wolin.pl (польск.)
Волін на карце Польшчы ±
Волін (горад) (Польшча)
Волін (горад)
Волін (горад) (Заходне-Паморскае ваяводства)
Волін (горад)

Волін (польск.: Wolin, ням.: Wollin) — горад у Польшчы, уваходзіць у склад Каменьскага павета Заходнепаморскага ваяводства. Сядзіба вяскова-гарадской гміны Волін.

Знаходзіцца на востраве Волін, ля вусця Одэра (Одра). Займае плошчу 14,47 км² (на 2013 год). Насельніцтва 5 001 чалавек (на 2014 год)[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя горада пачынаецца з засялення заходнімі славянамі вострава Волін у VIII стагоддзі. Аб паселішчы славян-валінян (валынянаў) на востраве Волін згадвае ў IX стагоддзі Баварскі Географ. Адам Брэменскі ў IX стагоддзі ў «Дзеях святароў Гамбургскай царквы» называў Волін назвай «Юмнэ». У X—XII стагоддзях Волін быў буйным рамесным і гандлёвым цэнтрам, дзе сыходзіліся шляхі купцоў з Візантыі, Азіі, Фрысландыі, Русі і з заходнеславянскіх паселішчаў, размешчаных на беразе Балтыйскага мора. Эбон Рэймскі ў 1126 годзе і манах Прыфлінгенскі ў «Жыціі Атона» (XII стагоддзе), называюць Волін «Юлінам».

Зноскі

  1. Główny Urząd Statystyczny, dane za rok 2013
  2. Główny Urząd Statystyczny. Baza Demografia. Ludność. Stan, ruch naturalny i wędrówki ludności w I kwartale 2014 r., stan na 31.03.2014. [1] Архівавана 26 снежня 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]