Вуланганг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Вуланганг)
Горад
Вуланганг
Wollongong
Краіна
Штат
Каардынаты
Заснаваны
Плошча
  • 684 км²
Вышыня цэнтра
5 м
Тып клімату
акіянічны
Насельніцтва
292 190 чалавек (2010)
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
2500
Афіцыйны сайт
Вуланганг на карце Аўстраліі ±
Вуланганг (Аўстралія)
Вуланганг
Вуланганг (Новы Паўднёвы Уэльс)
Вуланганг

Вуланганг (англ.: Wollongong [ˈwʊləŋɡɒŋ]) — горад на ўзбярэжжы Тасманава мора ў штаце Новы Паўднёвы Уэльс, Аўстралія. Насельніцтва — 292190 чалавек (2010). 2-і па насельніцтве горад штата пасля Сіднея і 8-ы ў краіне. На месцы сучаснага горада здаўна жылі аўстралійскія абарыгены, сама назва Вуланганг паходзіць з іх мовы. Першы зафіксаваны візіт еўрапейцаў адбыўся ў 1796 годзе, сярод іх былі Мэцью Фліндэрс і Джордж Бас. У пачатку XIX стагоддзя былі заснаваны першыя паселішчы каланізатараў. З сярэдзіны XIX стагоддзя асноўным заняткам жыхароў была здабыча вугалю. Пазней Вуланганг стаў цэнтрам чорнай металургіі, таксама ў горадзе развітыя машынабудаванне, тэкстыльная, хімічная і швейная прамысловасць. У прыгарадзе размешчаны Порт-Кембла — адна з найбуйнейшых у краіне партовых і індустрыяльных зон.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары[правіць | правіць зыходнік]

  • Эма Мак-Кеан — аўстралійская плыўчыха, алімпійская чэмпіёнка

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]