Горад Вустэр
| Горад
|
||||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||||
Ву́стэр (англ.: Worcester, МФА: [ˈwʊstə]) — горад у Англіі, выдзелены ў асобны раён са статусам «сіці», у цэнтры цырыманіяльнага і неметрапольнага графства Вустэршыр.
У сучасных межах з 1974, пасля далучэння да горада Вустэр двух грамадзянскіх прыходаў Уарндан і Сент-Петэр. Займае тэрыторыю 33 км² і мяжуе на ўсходзе з раёнам Вічэйван, на захадзе з раёнам Малверн Хілс. На тэрыторыі горада пражываюць 93 353 чалавек, пры сярэдняй шчыльнасці насельніцтва 2 805 чал./км²[1].
Вустэр кіруецца гарадскім саветам, які складаюцца з 35 дэпутатаў выбраных у 15 акругах. У выніку апошніх выбараў 16 месцаў у савеце займаюць кансерватары[2].
На тэрыторыі горада размешчаны Вустэрскі кафедральны сабор 13-14 стагоддзяў пабудовы, цэнтр англіканскай епархіі Вустэр.
Па імі горада атрымаў назву Вустэрскі соус.
Зноскі
Спасылкі [правіць]
| Гэта пачатак артыкула па геаграфіі Злучанага Каралеўства. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |