Горад Высокае

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці


Горад
Высокае


Герб
Герб

Каардынаты Каардынаты: 52°22′00″ пн. ш. 23°22′00″ у. д. / 52.366667° пн. ш. 23.366667° у. д. (G) (O) (Я)52°22′00″ пн. ш. 23°22′00″ у. д. / 52.366667° пн. ш. 23.366667° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна Беларусь
Вобласць Брэсцкая
Раён Камянецкі
Першае згадванне XIV ст.
Плошча 7 км²
Насельніцтва 5 200 чалавек (2008)
Часавы пояс UTC+3
Тэлефонны код +375 1643
Паштовы індэкс 225217
Высокае (Беларусь)
Высокае
Высокае
Высокае (Брэсцкая вобласць)
Высокае
Высокае

Высокае (да 1939 г. - Высока-Літоўск) — горад раённага падпарадкавання ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці, на р. Пульва. У 40 км ад Камянца, у 3 км ад чыгуначнай станцыі Высокае-Літоўск на лініі БрэстБеласток. Аўтадарогі на Брэст, Пружаны. Насельніцтва 5,2 тыс. чал. (2006).

Самае заходняе гарадское паселішча Беларусі.

Змест

[правіць] Гісторыя

Упершыню згадваецца ў XIV ст. пад назвай Высокі Горад. У 1494 г. горад атрымаў магдэбургскае права і герб. Належаў Хлявіцкім, Войнам, Сапегам, Патоцкім. Сапегі пабудавалі Высоцкі замак, які моцна пацярпеў падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667) і Паўночнай вайны (1700—1721). У XVI-XVIII ст. — цэнтр дывановага і палатнянага ткацтва. З 1671 г. ў Высокім штогод праводзіўся кірмаш. У 1773—1785 гг. каля Высокага пабудаваны манастыр, пры якім дзейнічаў шпіталь. У 1794—1797 гг. існаваў водны шлях з Высокага ў Гданьск. З 1795 г. — ў складзе Прусіі, з 1807 г. — ў складзе Расійскай імперыі, з 1921 г. — ў Польшчы, з 1939 г. — ў БССР.

[правіць] Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці.

[правіць] Выдатныя мясціны

  • Высокаўская Крыжаўзвіжанская царква
  • Высокаўская Варварынская капліца
  • Высокаўская сядзіба
  • Высокаўскі замак

[правіць] Вядомыя асобы

[правіць] У Сеціве

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах