Горад Віга
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Горад
|
||||||||||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||||||||||
|
Віга на Вікісховішчы
|
Ві́га (ісп.: Vigo [ˈbiɣo], галіс.: Vigo) — важны партовы і прамысловы горад на паўночным захадзе Іспаніі. Размешчаны ў правінцыі Пантэведра, якая адносіцца да аўтаномнага рэгіёна Галісія.
Насельніцтва Віга складае 299 тысяч жыхароў, уключаючы прыгарады — 420 тысяч. Ён з'яўляецца найбуйнейшым горадам Галісіі, а таксама ўніверсітэцкім горадам.
Горад быў заснаваны рымлянамі, аднак амаль ніякіх пабудоў пары Старажытнага Рыма не захавалася. У 1529 годзе Карл V даў Віга права весці гандаль з Амерыкай. У 1702 годзе падчас вайны за іспанскую спадчыну ў заліве Віга англійскія піраты разрабавалі іспанскія галеоны, нагружаныя багаццямі з Амерыкі.
Славутасці [правіць]
- Іслас-Сіес — тры вострава ў бухце Віга, да дзвюх з якіх можна дабрацца паромам. Архіпелаг памерам у 433 га — не толькі папулярнае месца адпачынку з цудоўнымі пляжамі, але і прыродаахоўная зона, месца гнездавання чаяк, бакланаў і шэрых чапляў. Пляж вострава Ілья-Нортэ быў уключаны брытанскай газетай «Гардыян» у дзясятку лепшых пляжаў свету
- стары горад, рыбацкі квартал Berbés і гавань
- у Віга знаходзіцца адзіны ў Галісіі заапарк плошчай у 45 тыс. кв. м, размешчаны на гары вышынёй у 240 м, у якім утрымліваецца каля 600 жывёл
- Кастра, старая крэпасць Віга ў паўднёвай частцы горада
- Понтэ-дэ-Рандэ, падвесны мост, які злучае берагі глыбокай бухты і пераходзячы ў шашу пантэведра
- Тэатр Гарсія Барбон (1025, архітэктар Антоніа Паласіяс)
- Скіт дэ-ла-Гіа
- Замак-музей Кінёнес-дэ-Леон
| Гэта пачатак артыкула па геаграфіі Іспаніі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |