Горад Вілейка

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці


Горад
Вілейка


Сцяг Герб
Сцяг
Герб

Каардынаты Каардынаты: 54°29′30″ пн. ш. 26°55′00″ у. д. / 54.491667° пн. ш. 26.916667° у. д. (G) (O) (Я)54°29′30″ пн. ш. 26°55′00″ у. д. / 54.491667° пн. ш. 26.916667° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна Беларусь
Вобласць Мінская
Першае згадванне 1460
Насельніцтва 26 836[1] чалавек (2009)
Часавы пояс UTC+3
Тэлефонны код +375 1771
Паштовы індэкс 222412, 222416, 222417
Вілейка (Беларусь)
Вілейка
Вілейка
Вілейка (Мінская вобласць)
Вілейка
Вілейка

Віле́йка — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Вілейскага раёна, на р. Вілія. У 103 км да паўночнага захаду ад Мінска. Чыгуначная станцыя на лініі МаладзечнаПолацк. Вузел аўтадарог на Маладзечна, Смаргонь, Мядзель, Докшыцы, Плешчаніцы. Насельніцтва 29,1 тыс. чал. (2006).

Змест

[правіць] Гісторыя

Узнікла на землях вядомага ў 1460 вялікакняскага маёнтка Куранец. Уладанне П. Мантыгердавіча, М. Радзівіла Чорнага, Л. І. Сапегі, А. Я. Гасеўскага, К. С. Паца і інш. Упершыню ўзгадваецца (Велейка) разам з Камянем-Харэцкім, Ваўчой, Дамжэрыцамі (Дамжэрычы), Асецішчам і Беразіно (Беразыня) у 1570 ў тэстамеце Васіля Цішкевіча (пам. 1571), як адзін з яго маёнткаў, які мусіў перайсці (разам з Камянем-Харэцкім, паловай Асецішча і Ваўчы) яго дзецям ад другога шлюбу — Астафію і Аляксандры.

Аляксандра, разам з мужамі, валодала Вілейкай яшчэ у 1594. З 1599 мястэчка, цэнтр староства Ашмянскага павета ВКЛ. У 1600 Вілейкай валодаў ужо Херубін Дыбоўскі. Жонка Херубіна — Барбара, у другім шлюбе была за Іосіфам Тышкевічам (Цішкевічам) і разам з ім валодала Вілейкай. Барбара і Іосіф у 1607 былі абвінавачаны стрыечным братам Барбары, Янам Пацам, ва неўплаце доўга, які з першапачатковай сумы ў 2,7 тыс. коп узрос да 10 тыс. коп. Паводле законаў ВКЛ, у такім выпадку крэдытору маглі быць перададзены даходы з маёнткаў неплацельшчыка, пакуль не выбярэ ўсю суму. Той, хто не дапускае крэдытора да «экзекуцыі» доўга на сваіх маёнтках, мог быць прыгавораны да баніцыі, што і адбылося з Іосіфам і Барбарай, якія адмовіліся даць магчымасць Я. Пацу выбраць доўг на іх маёнтках Вілейцы, Дальковічах і Камені-Харэцкім.

У далейшым Вілейка разам з Беразіном, Дамжэрычамі і вялікім абшарам уздоўж р. Бярэзіны апынулася ва ўладанні Я. Паца і яго нашчадкаў. Пацы не раз такое становішча, як некалі Іосіф Тышкевіч, у т.л. у 1644 сын Я. Паца Ян Казімір быў прыгавораны да «экзекуцыі» 16 тыс. злотых на Вілейцы на карысць ігуменні менскага жаночага манастыра.

У 1727 Аўгуст Моцны даў прывілей на штотыднёвыя таргі ў Вілейцы па нядзелях і на 3 кірмаша ў год. З 1793 у складзе Расійскай імперыі. З 1795 цэнтр павета, у 1796 зацверджаны герб горада. У 1904 праз Вілейку пракладзеная чыгунка. З 1921 у складзе Польшчы, цэнтр павета Віленскага ваяводства. З 1939 у БССР. У Вялікую Айчынную вайну акупанты знішчылі тут больш 6 тыс. чалавек і амаль поўнасцю разбурылі горад. З чэрвеня 1946 — цэнтр раёна, са студзеня 1960 — у складзе Мінскай вобл.

[правіць] Дэмаграфія

  • 2006 — 29,1 тыс. чал.
  • 2007 — 28,8 тыс. чал.

[правіць] Эканоміка

Прадпрыемствы машынабудаўнічай, дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў, лёгкай і харчовай прамысловасці. Гасцініца «Вілія». На беразе Вілейскага вадасховішча зона адпачынку рэспубліканскага значэння «Вілейка». Вілейская ГЭС.

У 10 км ад горада размешчаны 43-і вузел сувязі ВМФ Расіі.

[правіць] СМІ

  • «Рэгіянальная газета»[1]. Першы нумар «РГ» выйшаў 28 красавіка 1995 года. Ад першых крокаў журналісты вырашылі аб'яднаць інфармацыйную прастору рэгіёну, які ўключае ў сябе чатыры раёны Мінскай вобласці і тры раёны Гродзенскай вобласці — былы цэнтр Вілейскай, а пасля Маладзечанскай вобласці — частку колішняй Віленшчыны.

«РГ» была першым масавым недзяржаўным выданнем у рэгіёне. Спачатку газета выходзіла на 4 старонках, паступова набірала аб'ём, паляпшала якасць інфармацыі і сваё афармленне.

Неаднойчы «РГ» станавілася ініцыятарам грамадзянскіх і культурных акцый. Адна самая істотная з іх — штогодні рэгіянальны конкурс самадзейных выканаўцаў «Адна зямля». Цяпер гэта адзін з самых папулярных рэгіянальных конкурсаў у Беларусі.

Сёння «РГ», якая выходзіць кожную пятніцу на 24 старонках і мае сваю абноўленую інтэрнэт-версію, — важная крыніца не толькі інфармацыі, падрыхтаванай журналістамі і яе пазаштатнымі аўтарамі, гэта таксама крыніца рэкламы і месца публікацыі аб'яў з усяго рэгіёну.

[правіць] Культура

Вілейскі краязнаўчы музей. Выставачная зала беларускага мастака Н. Ю. Сілівановіча. Народны тэатр гарадскога Дому культуры.

[правіць] Выдатныя мясціны

  • Вілейская царква Вялебнай Марыі Егіпецкай
  • Вілейскі Крыжаўзвядзенскі касцёл
  • будынкі гімназіі, турмы, шпіталя (19—пач. 20 ст.)
  • жылыя дамы (19—пач. 20 ст.)

[правіць] Гарады-пабрацімы

[правіць] Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Перепись населения — 2009. Минская область(руск.)  Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь

[правіць] Літаратура

  • Вилейка // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9;
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Докшыцкага р-на. -Мн., 2004. С. 42-59, 70-71.

[правіць] У Сеціве

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах