Горад Вільнюс
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Горад
|
Вільнюс (літ.: Vilnius, польск.: Wilno; да 1939 афіцыйная беларуская назва — Вільня) — сталіца і самы вялікі горад Літвы.
Змест |
[правіць] Назва
Сваю назву горад атрымаў ад ракі Вільня. Упершыню горад пад назвай Вільня ўзгадваецца ў грамаце ад 25.1.1323 да ганзейскіх гарадоў Любека, Магдэбурга і Кёльна, дзе гаворыцца, што горад існаваў з дальніх часоў.
У літоўскіх помніках пісьменнасці 1600, 1653 гг. і пазнейшых гадоў сустракаецца варыянт Vilnius.
[правіць] Геаграфія
Вільнюс размешчаны ў паўднёва-ўсходняй Літве, пры зліцці рэк Вільня і Нярыс.
Горад знаходзіцца у 312 кіламетрах ад Балтыйскага мора і горада Клайпеды, галоўнага літоўскага марскога порта. Таксама звязаны дарогамі з іншымі галоўнымі гарадамі: Каўнас (102 км), Шаўляй (214 км) і Панявежыс (135 км).
Плошча горада - 402 км². Будынкі займаюць 29.1% горада, зялёныя насаджэнні займаюць 68.8%, воды 2.1%.
[правіць] Гісторыя
[правіць] 10 тыс. да н. э. — 7 ст.
Вільнюс займае тэрасы старажытнай даліны ракі Вілія і абмежаваны 2 марэннымі ўзвышшамі. Паводле археалагічных даследаванняў, тэрыторыя сучаснага горада была заселена яшчэ ў палеаліце (10 тыс. да н. э.) і неаліце (4-3 тыс. да н. э.). На думку літоўскага даследчыка К. Бугі, славяне-крывічы з'явіліся тут у 6-7 ст. Яны жылі цераспалосна з балцкім насельніцтвам. Каля падэшвы сучаснай Замкавай гары выяўлены сляды старажытнага паселішча 5-9 ст., выцягнутага ўздоўж гразкай даліны р. Вільня.
[правіць] 11 ст — 15 ст.
Не пазней як у 2 пал. 11 ст. горад стаў цэнтрам Віленскага княства — феадальнага ўдзелу Полацкай зямлі. Большасць тагачасных жыхароў горада складала ўсходнеславянскае насельніцтва. Жылі тут таксама тубыльцы-аўкштайты. Першапачаткова горад месціўся на так званай Крывой (Лысай) гары, што дало паселішчу назву Крывы горад, зафіксаваную ў пісьмовых крыніцах 14 ст. Пазней паводле славянскай традыцыі горад атрымаў назву ад меншай ракі — Вільня.
Пад аховай Крывога замка на левым беразе ракі Вільня і вакол Крывой гары, на якой пазней узнік Верхні замак, пачало разрастацца паселішча. Тут выяўлены культурныя пласты таўшчынёй каля 8 м, ніжні ярус якога датуецца 13 ст.
Паводле пісьмовых крыніц Вільня стала сталіцай Вялікага княства Літоўскага ў часы праўлення вялікага князя Гедзіміна (1316—1341). У гэты час дасылаліся запрашэнні рамеснікам і купцам з Заходняй Еўропы, каб яны прыязджалі ў Вільню на сталае жыццё. Падчас кіравання вялікага князя Альгерда горад набыў новую планавую структуру. На эканамічнае развіццё станоўча паўплывала наданне гораду Магдэбургскага права (1387). Гэта ўзмацніла і пашырыла гандлёвыя сувязі з іншымі гарадамі ВКЛ, а таксама Польшчы і Ганзы.
Моцна цярпеў Вільнюс ад спусташальных набегаў крыжакоў у 1321, 1365, 1375 і іншыя гады. У 1377 яны спалілі частку горада. У 1377 пасля 6-дзённай аблогі крыжакі ўзялі штурмам і спалілі Крывы замак, аднак, нягледзечы на працяглую асаду, Ніжнім замкам каля падножжа гары Гедзіміна не авалодалі. У 1391 напад паўтарыўся і прывёў да сутычкі з войскам ВКЛ. Апошні раз крыжакі былі пад сценамі горада ў 1402. У 1399 і 1419 горад моцна пацярпеў ад пажараў.
Паводле апісання французскага падарожніка Жыльбера дэ Ланоа за 1413, горад быў неўмацаваны, выцягнуты вузкай паласой уздоўж ракі Вільня, забудаваны драўлянымі дамамі, сярод якіх зрэдку трапляліся мураваныя храмы. На Высокай гары месціўся замак, умацаваны «каменнем, зямлёй і мурам».
З 1413 Вільня — цэнтр Віленскага ваяводства. З 1416 у горадзе знаходзілася рэзідэнцыя праваслаўнага мітрапаліта ВКЛ. Паступова горад набыў статус важнага палітычнага цэнтра Усходняй Еўропы, куды прыязджалі пасольствы з розных краін. У 1492 тут заснаваны Віленскі манетны двор і першая аптэка. З канца 15 ст. у глыб ВКЛ пачалі рабіць рэйды крымскія татары і войскі маскоўскіх вялікіх князёў, што стварала небяспеку для сталіцы. У сувязі з гэтым магістрат і гарадская абшчына прынялі рашэнне пабудаваць вакол горада абарончую сцяну, будаўніцтва якой скончылася ў 1522, даўжыня склала 2,4 км.
[правіць] 16 ст. — 17 ст.
У 16 ст. адбываўся далейшы росквіт горада, расшырэнне яго тэрыторыі. На месцы драўляных дамоў і храмаў, мясцовыя і замежныя дойліды і будаўнікі пачалі ствараць раскошныя рэнесансавыя мураваныя палацы. Сярод якіх вылучаліся палацавыя комплексы Радзівілаў, Кішкаў, Хадкевічаў, Сапегаў, Астрожскіх і інш. магнатаў вялікага княства. На актывізацыю мураванага будаўніцтва паўплывалі пажары ў 1419, 1513, 1520, 1530 і 1557, у выніку якіх выгарала значная частка горада. Навокал пышных палацаў ляжалі прадмесці пераважна драўлянага горада з хаатычнай забудовай курнымі хатамі. У 1536 г. цераз р. Вілія перакінуты першы мураваны мост, які пазней атрымаў назву Зялёны. У 1511 г. у Вільнюсе было 7 касцёлаў 14 цэркваў. З 1524 г. пачала дзейнічаць паперня, каля 1540 г. арсенал і гарматная ліцейня, з сяр. 16 ст. - вадаправод у драўляных трубах. У 1547 г. Марцін Палецкі заснаваў шкляную гуту.
Моцны пажар у 1610 знішчыў у Вільнюсе 4700 дамоў, замкі і 10 храмаў. Аднпк пры падтрымцы караля Уладзіслава Вазы і канцлера Льва Сапегі горад быў адбудаваны. Цэнтр горада забудоўваўся ў асноўным мураванымі будынкамі, узніклі новыя вуліцы і плошчы. да сяр. 17 ст. у горадзе налічвалася каля 840 крам, 37 храмаў розных канфесій, дзейнічалі калегіі езуітаў і уніятаў, школы евангельскіх рэфарматараў і праваслаўныя, 10 друкарняў.
У перыяд Вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-1667 у ліпені 1655 пасля жорсткага бою на подступах да горада і зацятай абароны з вулічнымі баямі, сталіца ВКЛ была занята расійскімі войскамі. Горад гарэў 17 дзён . У сувязі з заключэннем у кастрычніку 1656 г. Віленскага перамір'я, вайна скончылася, але не надоўга, летам 1658 царскія войскі зноў занялі горад, акупацыя працягнулася да 1661. З ліхалецця Вільнюс выйшаў разбураны і спалены, з стратаю паловы насельніцтва. Толькі ў канцы 17 ст. горад пачаў ажываць. У час Паўночнай вайны 1700-1721 гг. многія жыхары загінулі ад голаду і эпідэміі чумы.
[правіць] 18 ст. — пач. 20 ст.
З цягам часу горад паступова адрадзіўся. У 1773 г. пасля ліквідацыі езуіцкага ордэна заснавана Адукацыйная камісія, якая рэарганізавала сістэму адукацыі на ўсёй тэрыторыі ВКЛ. Вільнюс з'яўляўся адным з цэнтраў паўстання 1794 г. 22-23.4.1794 г. паўстанцы адваявалі горад у рускіх і ўтрымлівалі яго да 11 жніўня (Гл.далей:Віленскае паўстанне, 1794).
Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) горад увайшоў у склад Расійскай імперыі і стаў цэнтрам спачатку Літоўскай. пазней Віленскай губерні, Віленскага генерал-губернатарства. У пач. 19 ст Вільнюс - трэці па велічыні (пасля Пецярбурга і Масквы) горад царскай Расіі. Пазбаўлены статуса сталіцы горад . аднак, да пач. 20 ст. аставаўся культурным і ў значнай ступені палітычна-адміністрацыйным цэнтрам, горад захоўваў некаторыя прывнелеі магдэбургскага права.
Напярэдадні Айчынная вайны 1812 г. у Вільнюсе было каля 36 тыс. жыхароў, больш за 700 мураваных і столькі ж драўляных дамоў, 25 цэркваў і 23 манастыры. У выніку Віленскай аперацыі горад 16 чэрвеня акупіраваны французскімі войскамі. Яшчэ да пачатку вайны ў Пскоў былі перавезены, геаграфічныя карты, архівы, казённыя грошы, планы і інш. дакументы. У дзень прыбыцця Напалеона, кіраўнікі магістрата ўручылі ключы ад гарадской брамы. Няглядзечы на прыязныя адносіны польскай і вялікалітоўскай шляхты да французаў, горад рабаваўся. 1(13).7.1812 Напалеон у Вільнюсе падпісаў дэкрэт аб стварэнні Часовага Урада Вялікага княства Літоўскага ў складз 7 членаў і сакратара. Галоўным камендантам горада быў прызначаны французскі генерал Жаміні. Па загаду Напалеона ў жніўні 1812 з прадстаўнікоў мясцовай моладзі ўтворана Віленская нацыянальная гвардыя, якая выконвала паліцэйскія функцыі. Гандлёвае жыццё ў горадзе вельмі моцна аслабла. Вынікам рабаванняў з'явіўся голад. Пачаліся захворванні дызентырыяй, сыпным тыфам, цынгой. Восенню 1812 толькі ў ваенных шпіталях горада налічвалася каля 1 тыс. хворых. 28.11.1812 горад заняты рускімі войскамі.
Пасля вайны горад паступова пачаў абуджацца, ствараліся патрыятычныя таварыствы шубраўцаў, філаматаў, філарэтаў і інш. У час паўстання 1830-1831 гг.у горадзе дзейнічаў Віленскі паўстанскі камітэт, арганізоўваліся атрады для барацьбы з царскімі войскамі. Пасля задушэння паўстання быў закрыты Віленскі універсітэт, пакінуты толькі медыцынскі і тэалагічны факультэты.
У 1835 г. у склад Вільнюса ўваходзіла 10 прадмесцяў: Антокаль, Папоўшчына, Зарэчча, Паплавы, Роса, Востры Канец, Руднішкі, Пагулянка, Лукішкі, Сніпішкі. У горадзе пражывала каля 50 тыс. чал., з іх 6658 шляхцічаў, 272 купцы, 4930 мяшчан, 20 642 яўрэі, былі 1552 дамы, 6 рынкаў. Дзейнічалі 25 касцёлаў, 20 кляштараў і 7 капліц, 2 уніяцкія царквы і 2 кляштары, евангельскія касцёл і капліца, мячэць, 4 сінагогі і 2 царквы.
З сяр. 19 ст. пачала развівацца прамысловасць. У 1860-62 праз горад пракладзена чыгунка Пецярбург-Варшава, у 1874 г. - Лібава-Роменская. У 1864 адкрыта першая фабрыка (газавая), пачаў дзейнічаць чыгуналіцейны завод Цымермана. Найбуйнейшае прадпрыемства таго часу - тытунёвае таварыства Дурунчы і Шмемана - створана ў 1865 г. У пачатку 1880-х гадоў адкрыўся шэраг прадпрыемстваў метала - і дрэваапрацоўкі, гарбарнай, харчовай прамысловасці. У 1894-95 у горадзе дзейнічалі 286 прадпрыемстваў, у 1906 - 225, у 1914 - 266. У 1897 створана акцыянернае таварыства піваварнага завода Шопэна, у 1900 пачаў працаваць металаапрацоўчы завод. З пачаткам дзейнасці газавай фабрыкі, цэнтральная частка горада асвятлялася газай; спіртава-шкіпінарныя і алейныя ліхтары былі заменены на іншых вуліцах на газавыя ў 1876 г. У 1879-1882 замест драўляных вадаправодных труб былі пракладзеныя жалезныя. З 1893 пачала працаваць конка, з 1896 - тэлеграфная станцыі і тэлефонная сетка. У 1905 г. з'явіліся першыя аўтамабілі, у 1908 - трамвай.
На пачатку 20 ст. у горадзе было ўжо некалькі навучальных устаноў, у тым ліку настаўніцкі інстытут , 2 мужчынскія і 1 жаночая гімназія, рэальнае, гарадское, чыгуначнае, класічнае, пяхотна-юнкерскае, камерцыйнае і хіміка-тэхналагічнае вучылішчы, паштова-тэлеграфная школа, Літоўская духоўная і Рымска-каталіцкая епархіяльныя семінарыі, Марыінскія вышэйшыя жаночыя курсы, і інш.
[правіць] Пач. 20 ст. - кан. 20 ст.
21.4.1919 Вільнюс і Віленскі край былі захопленыя польскімі войскамі. 14.7.1920 горад заняты Чырвонай Арміяй. 9.10.1920 польскія войскі пад камандаваннеем генерала Жалігоўскага, зноў захапілі Вільнюс, стварыўшы тым самым Віленскі канфлікт 1920-1939. З кастрычніка 1920 г. горад у складзе Сярэдняй Літвы.
У выніку паходу Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь (1939), горад быў заняты савецкімі войскамі. Было створана Часовае кіраванне Вільнюса і Віленскай вобласці. Пад націскам сталінскага кіраўніцтва Савецкага Саюза ўрад Літвы быў вымушаны падпісаць 10.10.1939 савецка-літоўскі дагавор аб узаемадапамозе. Паводле яго Вільнюс і Віленская вобласць перадаваліся Літве, а ўзамен на літоўскай тэрыторыі былі размешчаны савецкія ваенныя базы. У лістападзе 1939 г. літоўская адміністрацыя ўзяла Вільнюс пад кантроль. На першай сесіі Народнага сейма Літвы былі прыняты дэкларацыі ад устанаўленні Савецкай улады і абвяшчэнні Літоўскай ССР. Літва ўвайшла ў склад СССР. Вярхоўны савет Літвы прыняў рашэнее аб пераводзе ў Вільнюс літоўскага ўрада і дзяржаўных устаноў. Адбываўся вялікі прыток літоўскага насельніцтва.
24 чэрвеня 1941 горад акупіраваны нямецкімі вайскамі. Аднавілася дзейнеасці літоўскай дасавецкай адміністрацыі. 13.7.1944 Вільнюс вызвалены Чырвонай арміяй. Пры адступлені гітлераўцы знішчылі каля 40 % жылога фонду горада, 30 % буйных прамысловых прадпрыемстваў. За час акупацыі загінула прыблізна 70 тыс. жыхароў. Пасля вайны горад паціху пачаў аднаўляцца
[правіць] Кан. 20 ст. - пач. 21 ст.
11 марта 1990, Вышэйшая Рада Літоўскай ССР абвясціла аддзяленне ад Савецкага Саюза і намер аднавіць незалежную Рэспубліку Літву. У выніку гэтых дэкларацый, 9 студзеня 1991 г., Савецкі Саюз увёў войска ў Вільнюс. Напружанне дасягнула вышэйшай кропкі 13 студзеня ў нападзе на дзяржаўную радыёстанцыю і Вільнюскую тэлевізійную Вежу, забойства прынамсі чатырнаццаці грамадзянскіх жыхароў і сур'ёзна пашкоджанні яшчэ 700. Савецкі Саюз нарэшце прызнаў літоўскую незалежнасць у жніўні 1991 г.
Вільнюс быў хутка ператвораны, і горад набыў выгляд сучаснага еўрапейскага горада. Шматлікія з яго старэйшых будынкаў былі адрамантаваныя, а дзелавая і камерцыйная вобласць пачалі развіваецца ў Новым Цэнтры горада.
Вільнюс быў адабраны ў 2009 як еўрапейская сталіца Культуры, нараўне з Лінцам, сталіцай Верхняй Аўстрыі.
[правіць] Клімат
Клімат Вільнюса - вільготны еўрапейскі. Тэмпературны ўлік вядзецца з 1777. Сярэдняя штогадовая тэмпература +6.1 °C (43 °F); у студзені сярэдняя тэмпература −4.9 °C (23 °F), у ліпені +17.0 °C (62.6 °F). Сярэдняя колькасць ападкаў, прыблізна 661 мм.
Лета можа быць гарачым, з тэмпературай вышэй +30 °C, на працягу дня. Зімы звычайна халодныя, з тэмпературамі, якія нярэдка дасягаюць рыскі -25 °C. У гэты час усе рэкі і азёры горада пакрываюцца тоўшчай лёду.
| Месяц | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Сярэдні максімум °C | -3.5 | -1.7 | 3.3 | 10.7 | 18.2 | 21.1 | 22.1 | 21.6 | 16.4 | 10.2 | 3.5 | -0.5 | 10.1 |
| Сярэдні мінімум °C | -8.7 | -7.6 | -3.8 | 1.6 | 7.5 | 10.8 | 12.3 | 11.5 | 7.7 | 3.4 | -0.9 | -5.2 | 3.4 |
| Крыніца: The World Meteorological Organization | |||||||||||||
[правіць] Насельніцтва
Горад здаўна вылучаўся шматнацыянальным насельніцтвам, яшчэ з часоў праўлення вялікага князя Альгерда тут пачалі асядаць немцы і яўрэі. Вялікі князь Вітаўт пасяліў тут частку крымскіх татар, пры вялікім князі Жыгімонце Кейстутавічу у горадзе з'явіліся перасяленцы рамеснікі з Польшчы, Італіі і Венгрыі.
Паводле перапісу ад 14 снежня 1916 г., у Вільнюсе жыло ў агульнай складанасці 138.794 жыхароў. Гэты лік складалі наступныя нацыі: палякі 53.67 % (74.466 чал.), яўрэі 41.45 % (57.516 чал.), літоўцы 2.09 % (2.909 чал.), рускія 1.59 % (2.219 чал.), немцы 0.63 % (880 чал.), беларусы 0.44 % (644 чал.) і іншыя ў 0.13 % (193 чал.).
Перапіс ад 9 снежня 1931 паказвае, што палякі складалі 65.9 % поўнага гарадскога насельніцтва (128.600 чал.), яўрэі 28 % (54.600 чал.), рускія 3,8 % (7.400 чал.), беларусы 0.9 % (1.700 чал.), літоўцы 0.8 % (1.579 чал.), немцы 0.3 % (600 чал.), украінцы 0.1 % (200 чал.), іншыя 0.2 % (прыблізна 400 чал.).
Па дадзеных усеагульнага перапісу насельніцтва 2001, з 542 287 жыхароў 57,8 % складалі літоўцы, 18,7 % — палякі, 14 % — рускія, 4 % — беларусы, 0,5 % — яўрэі, астатнія 5 % — прадстаўнікі іншых нацыянальнасцяў.
У 2003 насельніцтва склала 541 600 чалавек.
[правіць] Эканоміка
Вільнюс - галоўны эканамічны цэнтр Літвы і адзін з найбольшых фінансавых цэнтраў Балтыйскіх дзяржаў. Нават пры тым, што горад з'яўляецца радзімай толькі 15 % насельніцтва Літвы, на Вільнюс прыпадае прыблізна 10 % валавога ўнутранага прадукта ўсёй краіны.
Меркаваны валавы ўнутраны прадукт Вільнюса, на душу насельніцтва, заснаваны на парытэце пакупной здольнасці валют, у 2005 г. з'яўляўся прыблізна 33 100 $, што вышэй сярэдняга ліку Еўрапейскага саюза.
Вільнюс унёс больш за 10 015 мільярдаў літаў у нацыянальны бюджэт 2008 г. Гэта прыкладна 37 % ад усяго бюджэту. Каўнас, другі па велічыні горад, занёс толькі 1.5 мільярда.
[правіць] Культура
Як большасць сярэднявечных гарадоў Вюльнюскае градабудаўніцтва развівалася вакол Ратушы. Галоўная артэрыя горада - вуліца Пілес, звязвае Каралеўскі Палац з Ратушай. Іншыя вуліцы блукаюць праз палацы феадалаў і магнатаў, цэркваў, крамаў і працоўных памяшканняў майстроў. Вузкія, крывыя вуліцы і блізкія ўнутраныя двары развіваліся ў радыяльным размяшчэнні сярэднявечнага Вільнюса. Вільнюскі Стары Горад - гістарычны цэнтр Вільнюса, з'яўляецца адным з найбольшых у Еўропе (3.6 км²). Самыя каштоўныя гістарычныя і культурныя ўчасткі сканцэнтраваныя тут. Будынкаў у старым горадзе налічваецца амаль 1 500 — некаторыя пабудаваныя больш за некалькі стагоддзяў таму, ствараючы сумесь шматлікіх архітэктурных стыляў. Хоць Вільнюс вядомы як горад пабудаваны ў стылі барока, але тут маюцца прыклады готыкі, рэнесанса і інш. Іх камбінацыя - таксама вароты да гістарычнага цэнтра сталіцы. З прычыны яго ўнікальнасці, Стары Горад быў унесены ў Спіс Спадчыны ЮНЭСКА у 1994.
Вільнюскі комплекс Замкаў, група ахоўных, культурных і рэлігійных будынкаў, якая ўключае Вежу Гедыміна, Каралеўскі Палац і астаткі некалькіх сярэднявечных замкаў, з'яўляюцца часткай Нацыянальнага Музея Літвы. Найбольшая калекцыя твораў мастацтва Літвы размешчаная ў літоўскім Мастацкім Музеі. Будынак у якім была падпісана дэкларацыя аб Незалежнасці Літвы, з'яўляецца зараз гістарычным арыенцірам.
[правіць] Адукацыя
Горад мае шмат універсітэтаў. Найбольшы і самы стары - Вільнюскі універсітэт з 23 000 студэнтаў. Наступныя:
- Універсітэт імя М. Ромера (19 000 студэнтаў)
- Вільнюскі Гедзімінаўскі Тэхнічны універсітэт (13 500 студэнтаў)
- Вільнюскі педагагічны універсітэт (12 500 студэнтаў).
Існуюць таксама спецыялізаваныя высокія школы з універсітэцкім статутам:
- Ваеннае вучылішча Літвы
- Вільнюская акадэмія мастацтваў
- Нацыянальная школа мастацтваў
- Еўрапейскі гуманітарны універсітэт
- Вільнюская акадэмія бізнэсу
[правіць] Вільнюс і беларусы
Пасля падзелу тэр. Беларусі ў выніку Рыжскага мірнага дагавору Вільнюс хутка стаў набываць значэнне палітычнага і культурна-інтэлектуальнага цэнтра Заходняй Беларусі. У горадзе ствараліся палітычныя, гаспадарча-эканамічныя, асветныя арганізацыі, установы і таварыствы.
.....
У пасляваенны перыяд беларускае палітычнае жыццё амаль поўнасцю было спынена. Практычна ўсе беларускія дзеячы і іх сем'і папалі пажд арышты і дэпартацыю. Аднаўленне дзейнасці нават у галіне беларускай культуры было немагчыма з-за рэпрэсій КДБ і амаль поўнай змены этнічнай структуры насельніцтва горада.
[правіць] Вядомыя жыхары
- Ф. Скарына, беларускі першадрукар, ён выдаў тут «малую падарожную кніжку» і «Апостал».
- П. Мсціславец, паслядоўнік Скарыны, адкрыў тут друкарню з кірыічным шрыфтам.
- Еранім Пражскі - быў прыяты пры двары вял. кн. Вітаўта, амаль год жыў у ВКЛ і распаўсюджваў гуманістычныя ідэі гусітаў.
- Войцех з Брудзева - астраном, жыў пры двары вял. кн. Аляксандра.
- Адам Кіркор - у горадзе жыў у перыяд з 1836-68, аўтар прац пра гісторыю і прыроду Беларусі, матэрыяльную і духоўную культуру беларускага народа.
- Ян Чачот - беларуска-польскі паэт.
- Эразм Вітэлій - публіцыст, жыў пры двары вял. кн. Аляксандра.
[правіць] Гарады-пабрацімы
[правіць] Гл. таксама
- Герб Вільнюса
- Віленскае княства
- Віленскае ваяводства
- Вялікае княства Літоўскае
- Рэч Паспалітая
- Расійская імперыя
- Рэспубліка Літва
[правіць] У Сеціве
- Афіцыйная старонка
- Вільня ў фотаздымках на Radzima.org
- І. Воранаў - Вільня-Вільно-Вільнюс (Гісторыя аднаго горада)
- Страчаная сталіца. Дапаможнік-гід па беларускай Вільні
- Вільня – westki.info
- Беларускі інфармацыйны цэнтр у Вільні
- Василий фон Роткирх. XIII. Алцис. Легендарный богатырь в гербе города Вильны // Литовско-языческие очерки. Историческия изследования Теобальда. Вильна: Типография п. ф. О. Завадскаго, Замк. п. № 149. 1890. С. 146—156.
- “Рабі пільна — і тут будзе Вільня” // Радыё Свабода. 2009.08.07. (Фота.)