Гайнаўка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Гайнаўка)
Горад
Гайнаўка
польск.: Hajnówka
Герб
Герб
Краіна
Ваяводства
Павет
Каардынаты
Плошча
  • 21,29 км²
Афіцыйная мова
Насельніцтва
  • 19 667 чал. (31 сакавіка 2021)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
85
Паштовыя індэксы
17-200
Аўтамабільны код
BHA
TERC
2005011
Афіцыйны сайт
hajnowka.pl (польск.)
Гайнаўка на карце Польшчы ±
Гайнаўка (Польшча)
Гайнаўка
Гайнаўка (Падляскае ваяводства)
Гайнаўка

Га́йнаўка (польск.: Hajnówka) — горад у Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Гайнаўскага павета Падляскага ваяводства. Утварае гарадскую гміну, таксама з’яўляецца сядзібай вясковай гміны Гайнаўка.

Знаходзіцца на паўднёвы ўсход ад Беластока, каля заходняй ускраіны Белавежскай пушчы, на тэрыторыі Усходняй Беласточчыны.

Колькасць насельніцтва — 22,2 тыс. чал. (2005)

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Рэч Паспалітая[правіць | правіць зыходнік]

  • 1589 — тэрыторыя ўвайшла ў склад сталовых уладанняў караля Рэчы Паспалітай.
  • 1639 — Соймавая ардынацыя пастанавіла заснаваць каралеўскія вартоўні дзеля аховы пушчы.
  • 1670 — ва ўрочышчы Скарбаслаўка паўстала варта (цяпер раён Гайнаўкі Пляцоўка).
  • 1679 — у варце неслі службу 7 егераў і 2 асочнікі, якія таксама пільнавалі Каралеўскі тракт да каралеўскага двара ў Белавежы
  • XVIII стагоддзе — ва ўрочышчы Скарбаслаўка служыў каралеўскі вартаўнік іменем Гейна або Гайна — імаверна, немец з паходжання.

Расійская імперыя[правіць | правіць зыходнік]

Міжваенная Польшча[правіць | правіць зыходнік]

  • люты 1919 — Гайнаўка ўвайшла ў склад Польшчы. Насельніцтва — 118 жыхароў.
  • 1920 — польска-савецкая вайна, 27 жніўня ля дарогі да Белавежы адбылася сутычка разведаддзела 1-й беларуска-літоўскай дывізіі генерала Яна Жандкоўскага з савецкім бронецягніком 48-й стралковай дывізіі.
  • 3 мая 1923 — заснаванне каталіцкай парафіі і прыстасаванне нямецкага кінатэатра пад капліцу.
  • 1924 — англійская фірма «The Century European Timber Corporation» набывае тартакі і лясныя чыгункі. У Гайнаўку адбываецца вялікі наплыў рабочых.
  • 24 сакавіка 1924 — першы страйк на тэрыторыі хімічнай фабрыкі распачаў хвалю выступаў рабочых, якая трывала з перапынкамі да верасня 1939 года.
  • 1925 — першая праваслаўная капліца. У Гайнаўцы налічваецца каля 4000 жыхароў, 70 % з якіх складаюць палякі, астатнія — беларусы, яўрэі, рускія, немцы.
  • 1929 — польскія ўлады касуюць дагавор з англійскай «Цэнтурай» па прычыне рабаўніцкай эксплуатацыі пушчы.
  • 1930 — чатыры гайнаўскія фабрыкі забяспечваюць працай амаль 2000 супрацоўнікаў.
  • 1934 — вёска становіцца сядзібай гміны ў складзе Бельскага павета.
  • 9 сакавіка 1936 — капліца спаленая бальшавікамі; пачатак будаўніцтва новай.
  • 1939 — у Гайнаўцы налічваецца 17 тысяч жыхароў. Дзейнічаюць Дзяржаўная школа драўнянай прамысловасці, 3 сярэднія школы, гімнастычнае таварыства «Сокал», атэль, два кінатэатры, аптэка, бібліятэка, тэатральная суполка.
  • 17 верасня 1939 — бітвы з немцамі падчас абарончай вайны, бамбарзіроўка ваколіц пілотамі люфтвафэ чыгуначнага вакзала. Праз некалькі дзён Гайнаўка перададзеная СССР.
  • 27 верасня 1939 — аддзелы 10-й арміі бальшавікоў захапілі склады ўзбраення ў раёне Гайнаўкі, узялі ў палон 125 польскіх салдат і двух афіцэраў.
  • кастрычнік 1939 — чэрвень 1941 — савецкая акупацыя.
  • 10 лютага 1940 — дэпартацыя ў Сібір 462 жыхароў Гайнаўкі.
  • 25 чэрвеня 1941 — Гайнаўка занятая нямецкімі войскамі. Адразу была спалена сінагога, кінатэатр «LUX», рэстарацыя і атэль Гурскага.
  • верасень 1941 — перасяленне яўрэяў у пружанскае гета.
  • 17 верасня 1943 — расстрэл 104 жыхароў Гайнаўкі (у тым ліку жанчын з дзецьмі).
  • ліпень 1944 — немцы знішчылі чыгуначны вакзал[2] і воданапорныя вежы.
  • 18 ліпеня 1944 — Чырвоная армія заняла Гайнаўку.

Польская Народная Рэспубліка[правіць | правіць зыходнік]

Сучасная Польшча[правіць | правіць зыходнік]

Гаспадарка[правіць | правіць зыходнік]

Помнік зубру ў Гайнаўцы

Гайнаўка — значны прамысловы цэнтр, вузел чыгунак і аўтамабільных дарог.

Шмат фірм, вялікіх і дробных, займаецца тут дрэваапрацоўкай. Сярод іх: буйнейшае прамысловае прадпрыемства Гайнаўкі — дрэваапрацоўчы камбінат «Furnel», мэблевая фабрыка «Nikom» і інш. Гэтыя прадпрыемствы вырабляюць піламатэрыялы, разнастайную мэблю, летнія домікі, будаўнічыя дэталі, дравесны вугаль, тару, а таксама драўляную галантарэю. Шмат што з гэтай прадукцыі служыць прадметам экспарту. Прадпрыемствы машынабудавання выраблюць машыны і абсталяванне для лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці, абагравальнае абсталяванне, трактары. Прадпрыемства будаўнічай керамікі «Lewkowo» з’яўляецца буйнейшым вытворцам керамікі на Падляшшы. Гайнаўскі павет добра вядомы экалагічна чыстымі харчовымі прадуктамі: малочнымі, мяснымі, кандытарскімі.

Дзякуючы прыгранічнаму становішчу Гайнаўскага павета і наяўнасці чыгуначных шляхоў, што вядуць у Беларусь, у павеце працуюць гандлёвыя фірмы, якія займаюцца імпартам удабрэнняў, дрэва, прыроднага газу.

Размяшчэнне Гайнаўкі ля самай мяжы Белавежскай пушчы спрыяла таму, што ў 2001 тут адкрыўся філіял Беластоцкага палітэхнічнага інстытута, дзе рыхтуюць спецыялістаў у галіне аховы прыроды і гаспадарчай дзейнасці на ахоўваемых прыродных тэрыторях.

Помнікі[правіць | правіць зыходнік]

Царква Святой Тройцы ў Гайнаўцы
  • Фабрычныя будынкі пач. ХХ ст.
  • Касцёл Узнясення Святога Крыжа (ХХ ст.) са знакамітым арганам з ХІХ ст.
  • Царква Святой Тройцы (1981—1983) — адзін з найцікавейшых паводле архітэктурнага вырашэння храмаў. Лічыцца самым вялікім праваслаўным храмам на тэрыторыі Польшчы (адначасова можа змясціць 5000 вернікаў).

Беларусы ў Гайнаўцы[правіць | правіць зыходнік]

Музей беларускай культуры

Паводле вынікаў перапісу насельніцтва 2002 года ў Гайнаўцы самая вялікая ўдзельная вага беларусаў сярод усіх гарадоў Польшчы.

У шэрагу школ і гімназій Гайнаўкі сотні дзяцей як дадатковы прадмет вывучаюць беларускую мову (Комплекс школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы). Акрамя таго, у Гайнаўцы дзейнічаюць гімназія і ліцэй з дадатковым навучаннем беларускай мовы, дзе гэты прадмет з’яўляецца абавязковым.

Гайнаўка — адзін з найбольш значных цэнтраў беларускай культуры ў Польшчы. У 1990 годзе была адкрыта першая экспазіцыя Гайнаўскага музея помнікаў беларускай культуры. Цяпер музей мае 3 будынкі, 6 экспазіцыйных залаў, кіназалу, бібліятэку, гатэль. У музейнай экспазіцыі прадстаўлены сельскагаспадарчыя прылады працы, творы народнага мастацтва і культурныя здабыткі беларусаў у Польшчы.

Царква Святой Тройцы — месца правядзення штогадовага міжканфесійнага фестывалю царкоўнай музыкі, лаўрэатамі якога шматразова станавіліся калектывы з Беларусі.

27 чэрвеня 2007 года Рада горада Гайнаўка прыняла закон аб выкарыстанні беларускай мовы як дапаможнай у мясцовай адміністрацыі.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013805011-0923035?var-id=1639616&format=jsonapi Праверана 5 кастрычніка 2022.
  2. Hajnówka / 01 (польск.). Wyburzone.pl. Праверана 14 лютага 2013.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]