Горад Гамільтан, Новая Зеландыя
| Горад
Гамільтан
Hamilton
|
||||||||||
|
|
||||||||||
Гамільтан (анг. Hamilton) — горад на в. Паўночны Новай Зеландыі, цэнтр рэгіёну Ваіката.
Насельніцтва горада складае 187 960 чалавек, яшчэ 129.249 пражывае ў ваколіцах і ў прылеглых населеных пунктах. Горад размешчаны па абодвум берагах найбуйнейшай ракі Новай Зеландыі Ваіката. На мове карэннага насельніцтва краіны горад называецца Кірыкірыроа (маоры: Kirikiriroa).
У горадзе размешчаны адзін з найбуйнейшых універсітэтаў краіны Універсітэт Уаіката (анг. University of Waikato), у ім і іншых прафесійных навучальных установах горада навучаецца каля 25 000 чалавек.
Горад з'яўляецца найбуйнейшым чыгуначным вузлом краіны і адным з найважнейшых транспартных вузлоў. У горадзе размешчана найбуйнейшае авіябудаўнічае прадпрыемства краіны — Пасіфік Аэраспейс (анг. Pacific Aerospace), якое выпускае камплектуючыя часткі для лідараў сусветнага самалётабудавання Boeing і Airbus SAS і лёгкія самалёты.
Літаратура [правіць]
- БЭ ў 18 тамах., Т.5. Мн., 1997, С.15