Ганконг
|
|||||
| Гімн: «Марш добраахвотнікаў» | |||||
| Заснавана | 25 студзеня 1841: брытанская акупацыя;
29 жніўня 1842: Нанкінскі дагавор; 25 снежня 1941 — 15 жніўня 1945: японская акупацыя; 1 ліпеня 1997: перадача суверэнітэту |
||||
| Афіцыйныя мовы | Кітайская[1], Англійская | ||||
| Сталіца | Няма[2] | ||||
| Найбуйнейшыя гарады | Ганконг[3] | ||||
| Форма праўлення | Залежная тэрыторыя[4] | ||||
| Галоўны міністр Адміністрацыі |
Дональд Цанг | ||||
| Плошча • Усяго • % воднай паверхні |
182-я ў свеце 1104 км² 4,6 |
||||
| Насельніцтва • Ацэнка (2009) • Шчыльнасць |
7 097 600[5] чал. (100-я) 6480 чал./км² |
||||
| ВУП • Разам (2006) • На душу насельніцтва |
$254,2 млрд. (40-ы) $38 127 |
||||
| ІРЧП (2011) | ▲ 0,898 (вельмі высокі) (13-ы) | ||||
| Валюта | Ганконскі долар | ||||
| Інтэрнэт-дамен | .hk | ||||
| Тэлефонны код | +852 (з Макаа — 01) | ||||
| Часавыя паясы | UTC +8 | ||||
Адмысловы адміністрацыйны раён Ганконг[6] (іер. поўн. 香港特別行政區, спр. 香港特别行政区, англ.: Hong Kong Special Administrative Region, юе/кант. Хёнкон такпіт ханчынкхёй, пут. Сянган тэбе сінчжэнцюй), скарочана Ганконг (іер. 香港, англ.: Hong Kong, юе/кант. Heūnggóng, Хёнкон, пут. Сянган) — адмысловы адміністрацыйны раён Кітайскай Народнай Рэспублікі, адзін з вядучых фінансавых цэнтраў Азіі і свету.
Ганконг (Сянган) размешчаны на Каўлунскім паўвостраве, з захаду, які з поўдня і ўсходу абмываецца Паўднёва-Кітайскім морам, а таксама на больш за 260 астравах, найбольш буйнымі сярод якіх з'яўляюцца Ганконг (месцазнаходжанне органаў вярхоўнай улады і фінансавага цэнтра тэрыторыі), Лантау і Лама. На поўначы Ганконг мяжуе з адменнай эканамічнай зонай Шэньчжэнь у складзе кітайскай правінцыі Гуандун. Ганконг прынята дзяліць на тры часткі: уласна востраў Ганконг, Каўлун і Новыя Тэрыторыі. Ганконг уваходзіць у рэгіён дэльты ракі Чжуцзян, размяшчаючыся на левым беразе яе вусця.
У 1842 годзе Ганконг быў захоплены Вялікабрытаніяй і заставаўся яе калоніяй да 1997 года, калі Кітайская Народная Рэспубліка атрымала суверэнітэт над тэрыторыяй. Паводле сумеснай кітайска-брытанскай дэкларацыі і Асноўнаму закона Ганконга, тэрыторыі падана шырокая аўтаномія да 2047 года, гэта значыць на працягу 50 гадоў пасля перадачы суверэнітэту. У рамках курсу «Адна краіна — дзве сістэмы» і "Сянганам кіруюць самі сянганцы ва ўмовах высокай ступені аўтаноміі" на працягу гэтага перыяду Цэнтральны народны ўрад КНР бярэ на сябе пытанні абароны і знешняй палітыкі тэрыторыі, у той час як Ганконг пакідае за сабой кантроль над заканадаўствам, паліцэйскімі сіламі, грашовай сістэмай, пошлінамі і іміграцыйнай палітыкай, а таксама захоўвае прадстаўніцтва ў міжнародных арганізацыях і мерапрыемствах.
Зноскі
- ↑ У Асноўным законе Ганконга запісана, што афіцыйнымі мовамі тэрыторыі з'яўляюцца «кітайская і англійская». У той жа час закон не ўказвае, якая з разнавіднасцяў кітайскай мовы з'яўляецца стандартам. На мацерыковым Кітаі ў якасці стандартызаванай формы вусновай мовы выкарыстоўваецца путунхуа, а пісьмовага — спрошчаныя іерогліфы, у той час як стандартны кантонскі і поўныя іерогліфы ўжо доўгі час дэ факта з'яўляюцца стандартнымі моўнымі формамі ў Ганконгу.
- ↑ У XIX ст. сталіцай Ганконга часта звалі горад Вікторыя-Сіці, паколькі там былі размешчаны ўсе адміністрацыйныя ўстановы; цяпер урадавыя будынкі размешчаны ў Цэнтральна-Заходнім раёне Ганконга ().
- ↑ Нягледзячы на тое, на картах Ганконг і Цзюлун часцяком пазначаны раздзельна, адміністрацыйна і фактычна яны з'яўляюцца адным горадам, які аб'ядноўваюць пад адной назвай Ганконг.
- ↑ Ганконг ніколі не быў незалежнай дзяржавай. У розны час ён знаходзіўся пад суверэнітэтам Кітая, Вялікабрытаніі, Японіі. У 1997 годзе суверэнітэт над тэрыторыяй устанавіла Кітайская Народная Рэспубліка. У той жа час Ганконг захоўвае значную аўтаномію і фармальна можа незалежна выбіраць кіраўніка.
- ↑ Population and Vital Events. Census and Statistics Department, Hong Kong Government (2010). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 22 мая 2011.
- ↑ Назва Ганконг паходзіць ад саманазвы тэрыторыі на кантонскім дыялекце кітайскай мовы — Хёнкон (кіт.: 香港), што ў перакладзе азначае «Пахучая гавань»: калісьці адсюль вывозілі розныя спецыі і пахі. Аднак на афіцыйнай мове КНР путунхуа, заснаванай на паўночнакітайскім вымаўленні гэтыя ж іерогліфы чытаюцца Сянган. У беларускай мове часам выкарыстоўваецца паўночнакітайскае чытанне назвы горада, аднак найбольш частым па-ранейшаму застаецца Ганконг.
[правіць] Гл. таксама
[правіць] Спасылкі
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ганконг- Урад Ганконга
- DiscoverHongKong — Official site of the Hong Kong Tourism Board
Шаблон:Асноўныя турыстычныя славутасці Ганконга
| Сучасныя гарады-дзяржавы | |
|---|---|
| Незалежныя дзяржавы |
|
| Часткова аўтаномныя |
|
| Адміністрацыйны падзел Кітайскай Народнай Рэспублікі на узроўні правінцый | |
|---|---|
| Правінцыі | Аньхой | Ганьсу | Гірын | Гуандун | Гуйчжоу | Ляанін | Сычуань | Тайвань1 | Фуцзянь | Хайнань | Хубэй | Хунань | Хэбэй | Хэйлунцзян | Хэнань | Цзянсі | Цзянсу | Цынхай | Чжэцзян | Шаньдун | Шаньсі | Шэньсі | Юньнань |
| Аўтаномныя раёны | Унутраная Манголія | Гуансі-Чжуанскі | Нінся-Хуэйскі | Сіньцзян-Уйгурскі | Тыбет |
| Гарады цэнтральнага падпарадкаванні |
Пекін | Цяньцзінь | Чунцын | Шанхай |
| Адмысловыя адміністрацыйныя раёны |
Макаа | Ганконг (Сянган) |
| 1 - кантралюецца Кітайскай Рэспублікай | |