Горад Гарадок

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці


Горад
Гарадок
Haradok. Гарадок (15.11.2009).jpg
Герб
Герб

Каардынаты Каардынаты: 55°28′00″ пн. ш. 29°59′00″ у. д. / 55.466667° пн. ш. 29.983333° у. д. (G) (O) (Я)55°28′00″ пн. ш. 29°59′00″ у. д. / 55.466667° пн. ш. 29.983333° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна Беларусь
Вобласць Віцебская
Першае згадванне 1128
Насельніцтва 13 600 чалавек (2008)
Часавы пояс UTC+3
Тэлефонны код +375 2139
Паштовы індэкс 211573
Гарадок (Беларусь)
Гарадок
Гарадок
Гарадок (Віцебская вобласць)
Гарадок
Гарадок

Гарадо́к — горад у Віцебскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Гарадоцкага раёна, на рацэ Гаражанка. У 30 км да поўначы ад Віцебска каля возера Лугавое, на аўтамабільнай дарозе Віцебск—Невель. Чыгуначная станцыя на лініі ВіцебскНевель.
Насельніцтва 13,4 тыс. чал. (2009).

Змест

[правіць] Гісторыя

Узнік на месцы старажытнага ўмацаванага паселішча, якое, відаць, знаходзілася ў пойме Гаражанкі. Магчыма, у позніх летапісах 16 ст. згадваецца як «Гарадок каля Полацка» у повязі з міфічнымі падзеямі сяр. 13 ст., калі каля Гарадка нібыта адбылася бітва паміж палачанамі і літоўскім войскам на чале з міфічным кннязем Мінгайлам. У канцы 16 ст. існаваў Гарадоцкі замак з магутнымі абарончымі валамі і 5 вежамі. На карце С. Пахалавіцкага (1579), паказаныя Вялікі і Малы Гарадок. На карце Т. Макоўскага (1613) Гарадок пазначаны як мястэчка Віцебскага ваяводства ВКЛ. Быў дзяржаўнай маёмасцю. Пад 1650 у Гарадку ўпамінаецца Ільінская царква, пераўтвораная ва уніяцкую, у гэтым жа годзе яна была вернута праваслаўным. Паводле некаторых звестак, у 16 ст. Гарадок меў свой герб: выява льва на залатым полі.

Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Гарадок увайшоў у склад Расійскай імперыі. 3 1777 года цэнтр Гарадоцкага павета Полацкай губерні.

У 1778 годзе быў распрацаваны першы генеральны план Гарадка з рысамі класіцызму. 3 1796 Гарадоцкі павет у Беларускай, а з 1802 — Віцебскай губернях. У 1781 годзе Гарадок атрымаў статус горада і новы герб з выявай Пагоні. У кан. 18 ст. у ім 169, у 1860 —3 77 дамоў, 4075 жыхароў. У горадзе працавалі фабрыка паташу, 19 дробных саматужных прадпрыемстваў, 75 крам. Былі царква, 6 яўрэйскіх малітоўных дамоў. У 1887 у горадзе дзейнічалі 23 прадпрыемствы, працавалі бальніца, рамесная школа, царкоўнапрыходскае вучылішча.
На працягу 2-й паловы 19 ст. паводле праекта планіроўкі 1846 горад рос уздоўж шашы Віцебск — Пецярбург. Пасля 1904, калі была пракладзена чыгунка, Гарадок развіваўся паміж вакзалам і рынкам. Паводле перапісу 1897, у Гарадку 5023 жыхары. У 1905 — 21 мураваны і 834 драўляныя дамы, 6480 жыхароў. Працавалі 14 заводаў, фабрыка, паравы млын. Дзейнічалі 2 мужчынскія, 3 жаночыя вучылішчы, бальніца, 3 аптэкарскія магазіны, бібліятэка, 2 царквы, 10 сінагог.

3 17.7.1924 — цэнтр Гарадоцкага раёна. У 1939 у Гарадку жыло 7,3 тыс. чалавек.

У час Вялікай Айчыннай вайны 10 ліпеня 1941 Гарадок акупіраваны. За час акупацыі горад амаль поўнасцю разбураны, у горадзе і раёне загублена больш за 8 тыс. мірных жыхароў. Захопнікі стварылі ў Гарадку лагер смерці, дзе загінула 2,5 тыс. чалавек. 24 снежня 1943 у выніку Гарадоцкай аперацыі Гарадок вызвалілі войскі 1-га Прыбалтыйскага фронту.

Пасля вайны горад паступова адбудаваўся. У 1959 насельніцтва склала 7,6 тыс. чалавек. У 1966 быў распрацаваны праект планіроўкі. У 1969 у Гарадку 9 тыс. жыхароў. У 1977 прыняты генеральны план горада. Узведзены новыя мікрараёны з шматпавярховымі дамамі.

У 1997 г. Гарадок адзначыў 220-годдзе з дня прысваення яму статуса горада.

[правіць] Дэмаграфія

  • 1801 — 1,713 тыс. чал.
  • 1860 — 4,075 тыс. чал.
  • 1939 — 7,3 тыс. чал.
  • 1969 — 9 тыс. чал.
  • 2003 — 14,1 тыс. чал.
  • 2006 — 13,8 тыс. чал.
  • 2008 — 13,6 тыс. чал.
  • 2009 — 13,4 тыс. чал.

[правіць] Эканоміка

Прадпрыемствы лёгкай, дрэваапрацоўчай, харчовай прамысловасці. Ільнозавод. Гарадок вядомы як цэнтр ганчарнага промыслу (так званая гарадоцкая кераміка). Гасцініца «Раўбічы».

[правіць] Культура

Дом культуры, 2 бібліятэкі, Гарадоцкі раённы краязнаўчы музей, Дом рамёстваў і фальклору. Гарадоцкая Траецкая царква (1999).

[правіць] Адукацыя

Гарадоцкі аграрна-тэхнічны каледж, Гарадоцкі прафесійна-тэхнічны каледж сельскагаспадарчай вытворчасці, 2 сярэднія, 8-гадовая, дзіцяча-юнацкая спартыўная школы, школа мастацтваў

[правіць] СМІ

У горадзе выдаецца раённая газета «Гарадоцкі веснік».

[правіць] Спорт

Дзейнічае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Гарадоцкі цэнтр спорту і турызму Раўбічы».

[правіць] Выдатныя мясціны

Помнік воінам 2-й гвардзейскай мінамётнай дывізіі
  • селішча і могільнік часоў Русі — помнікі археалогіі
  • жылыя дамы (кан. 19 — пач. 20 ст.)
  • помнік воінам 2-й гвардзейскай Чырвонасцяжнай ордэна Аляксандра Неўскага Гарадоцка-Берлінскай мінамётнай дывізіі, вызначыўшымся ў баях за вызваленне горада
  • помнік воінам-танкістам, якія аднымі з першых увайшлі ў горад у дзень вызвалення
  • Мемарыяльны комплекс на воінскіх могілках.

[правіць] Вядомыя асобы

[правіць] Фотагалерэя

[правіць] Літаратура

  • Гарадок // Гарады і гарадскія пасёлкі Беларусі / рэд. Л. К. Калошына. -Мн., 1981. С. 61-62.
  • Гарадок // Рэспубліка Беларусь : вобласці і раёны : энцыклапедычны даведнік / аўт. — склад. Л. В. Календа. -Мн., 2004. С.122-124.
  • Шагалеева Т. А. Гарадок і яго жыхары ў другой палове XIX — пачатку ХХ ст. / Т. А. Шагалеева // Памяць: Гарадоцкі р-н: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. С. І. Садоўская; рэдкал. Н. А. Бурунова і інш. — Мн., 2004. — С. 130—147.
  • Городок // Города Беларуси. Витебщина. — Мн., 2006. С. 78-79.
  • Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў. / Маст А. П. Бажэнаў. — Мн.: Полымя, 1998. — С. 145. — 287 с. — 5000 экз. — ISBN 985-07-0131-5

[правіць] У Сеціве

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах