Гауда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Гауда)
Гауда
Gouda
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна
Каардынаты
Плошча
18,10 км²
Вышыня цэнтра
0 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
71 167 чалавек (2010)
Шчыльнасць
4211 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
0182
Паштовыя індэксы
2800-2809
Афіцыйны сайт
Гауда на карце Нідэрландаў
Гауда (Нідэрланды)
Гауда
Гауда (Нідэрланды)
Гауда

Гауда (нідэрл.: Gouda , МФА: [ˈɣʌu̯daˑ]) — горад у Нідэрландах у правінцыі Паўдневая Галандыя. Знаходзіцца прыкладна ў 20 км на паўночным усходзе ад Ротэрдама, у 30 км на ўсход ад Гаагі і 50 км на поўдні ад Амстэрдама, Насельніцтва — 70 828 (2009).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Каля 1100 года, месца, дзе зараз размешчана Гауда, была багністая і пакрыта торфам. Лясы перасякалі невялікія ручаі, такія як Гауда. Уздоўж берага гэтага ручая каля сучаснага рынку і мэрыі пачаліся праводзіцца кірмашы ў XII стагоддзі. У 1139 назва Гауда ўпершыню згадваецца ў заяве біскупа Утрэхта. У 1272 годзе Флорыс V, граф Галандыі, прадаставіў Гауде правы горада, якая да таго часу стала важным месцам. Былі выкапаныя гарадскія каналы і служылі ў якасці гарадскіх транспартных шляхоў. Вялікія пажары ў 1361 і 1438 знішчылі горад. У 1572 годзе горад быў захоплены гёзамі. У 1574, 1625, 1636, і 1673, Гаўда пацярпела ад смяротных эпідэмій чумы, з якіх апошняя была самай цяжкай: 2995 чалавек загінула, што складала на той час 20 % насельніцтва горада. У апошняй чвэрці 16 стагоддзя, Гауда сутыкнулася з сур'ёзнымі эканамічнымі праблемамі. Аднаўленне гаспадаркі пачынаецца ў першай палове XVII стагоддзя, а паміж 1665 і 1672 гадамі ідзе росквіт горада. Але эканоміка зноў прышла ў заняпад, калі пачалася вайна ў 1672 годзе і чумы, якая знішчыла горад у 1673 годзе. Пасля 1700 у Гауде зноў начаўся перыяд росквіту, які працягваўся да 1730. Потым наступіў яшчэ адзін перыяд спаду і працягвалася да XIX стагоддзя. Гауда была адным з самых бедных гарадоў у краіне ў гэты перыяд. Словы «Гаудзец» і «жабрак» лічыліся сінонімамі. Пачынаючы з 1830 года, пачаўся знос гарадской сцяны. Апошнія гарадскія вароты былі знесены ў 1854 годзе. Толькі з другой паловы XIX стагоддзя пачаўся росквіт горада ў сувязі з паляпшэннем эканамічнага становішча. У 1855 годзе была пабудавана чыгуначная дарога Гауда-Утрэхт. У пачатку XX стагоддзя, пачалося маштабнае пашырэнне горада за межамі гарадскога рва. З'явіліся новыя раёны Korte Akkeren, Kort Haarlem і Kadebuurt, а потым пасля Другой сусветнай вайны Oosterwei, Bloemendaal і Goverwelle. Горад значна менш пацярпеў у час Другой сусветнай вайны, чым, напрыклад, Ротэрдам. Захаваўся неразбураным амаль увесь гістарычны цэнтр горада такім, якім ён быў у XVIII стагоддзі.

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Царква Groote Kerk (Святога Яна)
Рыначная плошча
Гарадская ратуша (Stadhuis)
Весавая палата (Waag)

Самі галанцы жартуюць, што горад вядомы на весь свет 2 славутасцямі: сырам і царквой Groote Kerk. Сапраўды, Гауда перш за ўсё асацыюецца з вядомым сырам «Гауда», які вырабляўся дзесяткамі мясцовых фермаў на працягу многіх стагоддзяў і дасягнуў піка сваёй папулярнасці ў Галандыі ўжо да XIX стагоддзя. У сеняшні час сыр «Гауда» з’яўляецца адным з самых вядомых і папулярных галандскіх сыроў, не мае патэнтнай аховы і вырабляецца ў многіх краінах свету, у тым ліку і ў Беларусі.

Царква Groote Kerk (Святога Яна) была пабудавана каля 1485 і перабудавана пасля пажару ў 1552. Царква Groote Kerk з’яўляецца самай працяглай царквой у Галандыі — 123 метры ў даўжыню. Акрамя грандыёзных памераў ў царкве Св. Яна маецца ўнікальная арнаментальная славутасць — 70 каляровых вітражоў з біблейскімі і гістарычнымі сюжэтамі, самы стары з якіх быў выраблены ў сярэдзіне 16 стагоддзя. Самыя старыя — шэдеўры братоў Дзірка і Ваўтера Крабетх. Вітражы былі выкананы ў два этапы: калі царква была каталіцкай і пасля Рэфармацыі; самыя старажытныя 12 вітражоў ставяцца да 1555—1573 гг. На 25-м акне намаляваны Вільгельм Маўклівы, які вызваліў горад Лейдэн. Ён падарыў гораду вітраж для 22-га вокны, а яго адвечны магутны супернік Філіп II Іспанскі, не жадаючы адстаць, замовіў 2 іншых вітража, дзе ён прадстаўлены са сваёй жонкай Марыяй Цюдор ў сцэне «Апошняй вячэры».

Каля царквы Groote Kerk знаходзіцца Рыначная плошча (Markt), якая доўгі час была месцам для продажу сыра. Зараз на плошчы таксама праводзяцца сырныя кірмашы.

На Рыначнай плошчы месціцца гарадская ратуша (Stadhuis), якая была пабудавана ў 1448. Ратуша вызначаецца гатычнай архітэктурай, доўгі час у ей знаходзіся гарадскі савет, толькі некалькі дзесяцігодзяў таму з пераездам савета ў сучасны будынак, ратуша стала выконваць функцыю музея.

Каля царквы Groote Kerk размясцілася гарадская бальніца 14 стагоддзя, цяпер муніцыпальны музей «Прытулак Катарыны». У ім палатны Яна Стейна і Фердынанда Бола, працы імпрэсіяністаў Гаагскай школы суседнічаюць з калекцыямі хірургічных інструментаў 18 стагоддзя і скрупулёзна ўзноўленымі інтэр’ерамі старадаўніх палат для псіхічнахворых.

Насупраць гарадской ратушы (Stadhuis) знаходзіцца Весавая палата (Waag). Палата была пабудавана ў 1667 знакамітым Пітэрам Постам (сярод яго праектаў — каралеўскі палац у Гаазе). Доўгі час выконвала функцыю вясоўні, цяпер гарадскі музей.