Горад Гейдэльберг
| Горад
Гейдэльберг
Heidelberg
|
||||||||||||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||||||||||||
Гейдэльберг, таксама Гайдэльберг[1] (ням.: Heidelberg; ˈhaɪdəlbɛʁk) — горад у Германія на паўночным захадзе зямлі Бадэн-Вюртэмберг. Горад вядомы сваім старажытным універсітэтам, заснаваным у 1386 годзе. Падчас Другой сусветнай вайны Гейдэльберг не бамбавалі, таму ён з'яўляецца адным з нешматлікіх гарадоў ФРГ з арыгінальнай гістарычнай архітэктурай.
Паблізу Гейдэльберга выяўленыя найдаўнейшыя ў Еўропе косткавыя парэшткі чалавека - Гейдэльбергскі чалавек.
Таксама ў XIX стагоддзі Гейдэльберг з'яўляўся культурным цэнтрам гейдэльбергскай школы — літаратурнай плыні нямецкага рамантызму.
Змест |
Палітыка [правіць]
Гарадскі савет пад старшынствам обер-бургамістра складаецца з 40 членаў, якія працуюць на грамадскіх пачатках. Савет абіраецца тэрмінам на 5 гадоў.
Гарады-пабрацімы Гейдэльберга:
Францыя, Манпелье, з 1961.
Вялікабрытанія, Кембрыдж, з 1965.
Ізраіль, Рэхавот, з 1983.
Украіна, Сімферопаль, Украіна, з 1991.
Германія, Баўцэн, Саксонія, з 1991.
Японія, Кумамота, з 1992.
Эканоміка [правіць]
Гейдэльберг — горад з развітай эканомікай і інфраструктурай, з узроўнем беспрацоўя значна ніжэй чым у сярэднім па краіне (4 %, 2003). 21 % працаздольнага насельніцтва занята ў вытворчай сферы, 18 % у сферы гандлю, турызму і транспарта, 61 % у сферы іншых паслуг.
У Гейдэльберзе знаходзіцца некалькі буйных прадпрыемстваў: Heidelberger Druckmaschinen, HeidelbergCement і іншыя.
Найбуйнейшым працадаўцам рэгіёна з'яўляецца Гейдэльбергскі ўніверсітэт.
Вонкавыя спасылкі [правіць]
Зноскі
- ↑ Магчымыя варыянты напісання Гейдэльберг і Гайдэльберг у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.4. Мн., 1997, С.438