Горад Георгіеўск
Горад
|
||||||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||||||
Гео́ргіеўск (руск.: Георгиевск), горад (з 1786 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Георгіеўскага раёна Стаўрапольскага края. Насельніцтва 69,5 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1777 годзе.
Горад размешчаны ў Перадкаўказзі на рацэ Падкумак (прыток Кумы), у 210 км на паўднёвы ўсход ад Стаўрапаля. Чыгуначны вузел.
Заснаваны ў верасні 1777 як крэпасць Св. Георгія на Азова-Маздокскай абарончай лініі. У 1783 годзе тут быў заключаны Георгіеўскі трактат паміж Расіяй і Грузіяй, паводле якога цар Іраклій II прызнаваў заступніцтва Расіі. З 1785 уездны горад Каўказскага намесніцтва. З 1802 цэнтр Каўказскай губерні. Пачатак XIX ст. — росквіт горада — кірмашы, адкрыліся: лячэбная ўправа, прыхадское і ўезднае вучылішчы. Але з 1822 года Георгіеўск, які стаў уездным горадам, паступова губляе сваё значэнне.
У сучасным Георгіеўску: заводы — арматурны, рамонтна-механічны, цвіковы, гарбарныя, два цагляных, асфальтавыя, спецінструментаў; фабрыкі — швейная, абутковая, футравыя; прадпрыемствы харчовай прамысловасці: маслаэкстракцыйны, кансервавы, малочны, мукамольны, вінаробны, піўзавод, мяса- і птушкакамбінаты.
Зноскі
| Гарады Стаўрапольскага края | ||
|---|---|---|
| Адміністрацыйны цэнтр | Стаўрапаль | |
| Іншыя гарады | Благадарны | Будзёнаўск | Георгіеўск | Есентукі | Жалезнаводск | Зеленакумск | Ізабільны | Іпатава | Кіславодск | Лермантаў | Мінеральныя Воды | Міхайлаўск | Нявіннамыск | Нефцякумск | Новааляксандраўск | Навапаўлаўск | Пяцігорск | Светлаград | |