Горад Гомель

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Гомель
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
GomelGorispolkom.JPG

Каардынаты Каардынаты: 52°27′00″ пн. ш. 31°00′00″ у. д. / 52.45, 31 (G) (O) (Я)52°27′00″ пн. ш. 31°00′00″ у. д. / 52.45, 31 (G) (O) (Я)

Краіна Беларусь
Вобласць Гомельская
Першае згадванне 1142
Ранейшыя назвы Гомій
Горад з 1562
Плошча 135,34[1] км²
НУМ 135 м
Тып клімату умерана кантынентальны
Насельніцтва (2009) 482 652[2] чалавек
Шчыльнасць 3 684 чал./км²
Нацыянальны склад беларусы — 83,42 %,
рускія — 10,85 %,
украінцы — 3,11 %,
іншыя — 2,62 %[2]
Канфесійны склад праваслаўныя
Этнахаронім гамяльчане, гамяльчанін, гамяльчанка
Часавы пояс UTC+2
Тэлефонны код +375 23(2)
Паштовы індэкс 246xxx
Паштовыя індэксы 247xxx
Аўтамабільны код 3
Афіцыйны сайт http://www.gorod.gomel.by/
(руск.) 

Гомель (Беларусь)
Гомель
Гомель

Гомель (Гомельская вобласць)
Гомель
Гомель

Го́мель (руск.: Го́мель) — горад абласнога падпарадкавання на паўднёвым усходзе Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Гомельскай вобласці і Гомельскага раёна. Насельніцтва 493,7 тыс. чал. (2008), другі паводле колькасці насельніцтва горад краіны. У 301 км ад Мінска. Размешчаны непадалёк ад мяжы з Украінай. Горад пацярпеў ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (1986), тэрыторыя горада і ваколіц забруджана радыяцыйнымі выкідамі.

Змест

[правіць] Назва

У гістарычных крыніцах зафіксаваныя назвы: Гомь, Гом'е, Гомій, Гомей. На многіх еўрапейскіх мапах XVII — пач. XX ст. назва горада перадавалася лацінкаю як Homel.

Паходжанне яго назвы некаторыя даследчыкі звязваюць з назвай роду, што пасяліўся на тэрыторыі сучаснага горада, або з імем заснавальніка гэтага роду. Паводле інш. версій, у аснове назвы ляжыць старажытнаславянскае слова «гом» у значэнні «пагорак, узвышша над ярам, нізінай».[3]

Магчыма, назва паходзіць ад назвы ракі (ручая) Гамяюк, што ўпадае ў раку Сож недалёка ад гістарычнага цэнтра горада.

[правіць] Гісторыя

Дакладная дата заснавання Гомеля невядома. Горад узнік у канцы І тыс. н.э. на зямлі радзімічаў, у сутоках р. Сож і ручая Гомій (Гамяюк). Дзядзінец старажытнага Гомеля размяшчаўся на мысе паміж правым берагам ракі і левым берагам ручая. Археалагічнымі раскопкамі і даследаваннямі, праведзенымі ў 1926 І. Юшчанкам, у 1975 М. Ткачовым, у 1986—92 А. Макушнікавым, выяўлены матэрыялы эпохі неаліту і бронзавага веку, мілаградскай, зарубінецкай, калочынскай культур, рэчы X—XIII ст. Самыя старажытныя гаралскія ўмацаванні датуюцца IX—XI ст. Першапачаткова частку мысавай тэрасы плошчай каля 1 га ахоўваў глыбокі роў. У XI—XII ст. дзядзінец з боку Сажа ўмацаваны абарончым валам з землянога насыпу і драўлянага вастраколу. Надвальныя драўляныя канструкцыі ў XIII ст. згарэлі. У XII ст. плошча дзядзінца каля 1,4 га, на ім вялося каменнае будаўніцтва. 3 поўначы і захаду да дзядзінца прымыкаў умацаваны ровам вакольны горад, які размяшчаўся паміж ярамі Гаміюк і Кіеўскі спуск; у X ст. яго плошча 3—8 га, у XI—XIII ст. больш за 12 га. За вакольным горадам развіваліся пасады. У XII—XIII ст. агульная плошча горада не менш за 40 га. Насельніцтва жыло ў наземных і заглыбленых у зямлю пабудовах зрубнай і слупавой канструкцыі, займалася рамёствамі, гандлем, промысламі, земляробствам, жывёлагадоўляй. Верагодна, з XII ст. развіваліся апрацоўка бурштыну, паліванай керамікі.

Першыя ўзгадкі пра Гомель датуюцца 1142 г., калі ён уваходзіў у Чарнігаўскае княства. У 1157 быў далучаны да Смаленскага княства, з 1161 зноў уладанне чарнігнаўскіх Ольгавічаў.

Каля 1335 Гомель увайшоў у склад ВКЛ. У канцы 14 ст. згадваецца сярод кіеўскіх гарадоў у «Спісе гарадоў рускіх далёкіх і блізкіх». У 14—18 ст. існаваў Гомельскі замак. У 1446 быў нададзены вял.кн. Казімірам Ягелончыкам уцекачам з Масквы Васілю Яраславічу Бароўскаму, потым князю Івану Мажайскаму. У 1500 сын апошняга — Сімяон зноў вярнуўся ў Маскву, што з’явілася падставай для актыўных ваенных дзеянняў паміж дзяржавамі. Заняты маскоўскімі воскамі, вызвалены войскамі ВКЛ 17.7.1535, цэнтр Гомельскага староства. Пасля заключэння міру (1537) Гомель застаўся ў ВКЛ, у горадзе пабудаваны новы моцны дубовы замак, абнесены драўлянай сцяной і ровам з пад’ёмнымі мастамі. 21.3.1562 атрымаў магдэбургскае права і пячатку з выяваю крыжа. Рэканструкцыя тагачаснага гербу Гомеля ўяўляе сабой ў чырвоным полі срэбны кавалерскім крыж[4]. На iтальянскай карце Азii, выдрукаванай (1565) Дж. Гастыльды горад называецца Homia, на карце Еўропы галандца П. Планцыюса (Амстэрдам, 1594) – Homei. З 1565 у Рэчыцкім павеце Менскага ваяводства. Гомель – старажытны цэнтр праваслаўя, найстаражытнейшая вядомая па пiсьмовых крыніцах праваслаўная царква (15 ст.) асвечана ў iмя Мiколы Цудатворца.

Падчас паўстання С. Налівайкі (1595) Гомель захоплены паўстанцамі i спалены. У часы войнаў 1648-1667 гадоў моцна пацярпеў, некалькі разоў пераходзіў з рук у рукi. У Паўночную вайну 1700—1721 у Гомелі размяшчаліся расійскія войскі пад камандаваннем А. Д. Меншыкава (1706), пасля перамогі ў бітве пры Лясной (1708) яны праходзілі праз горад і разбурылі яго. У 1-ай чвэрцi 18 ст. ў горадзе пабудаваны першы касцёл. З 1772 у складзе Расійскай імперыі. З 1773 цэнтр Гомельскага павета Рагачоўскай правінцыі. З 1776 уласнасць П. А. Румянцава-Задунайскага і яго сыноў, з 1836 належаў І. Ф. Паскевічу-Эрыванскаму. З 1852 горад, цэнтр павета Магілёўскай губерні. У 1854 да Гомеля далучаны пазаштатны горад Нова-Беліца размешчаны на левым беразе Сожа. У 1856 зацверджаны новы герб. У 19 ст. больш за палову насельніцтва горада складалі яўрэі, што было звязана з устаноўленай расійскім урадам мяжой аселасці яўрэяў.

З 1919 цэнтр Гомельскай губерні ў складзе РСФСР, з 1926 у БССР. У 1926—1931 і з 1937 цэнтр Гомельскага раёна, з 1938 — Гомельскай вобл. У Вялікую Айчынную вайну ў гарадскіх турмах, 5 лагерах смерці і 4 гета акупанты знішчылі звыш 100 тыс. чалавек. На пач. 1941 у горадзе жылі каля 50 тыс. яўрэяў (30% насельніцтва), падчас вайны большасць мясцовых яўрэяў была знішчаная нацыстамі.

[правіць] Насельніцтва

Насельніцтва горада на 1 студзеня 2009 г. складала 488,1 тыс. чалавек (у 2006 — 481,5 тыс. чал.), у тым ліку эканамічна актыўнага насельніцтва 259 тыс. чалавек. У параўнанні з апошняй перапісам (1999) колькасць насельніцтва павялічылася амаль на 5 тыс. чал., што сведчыць аб паступовым пераадоленні дэмаграфічнага крызісу і наяўнасці ўпершыню з 1993 гады дадатнага прыросту насельніцтва. Колькасць працаўнікоў, занятых у народнай гаспадарцы, складае 191 019 чалавек, у тым ліку ў прамысловасці — 69 441 чалавек. Нацыянальны склад: беларусы — 76,7% ад агульнай колькасці, рускія — 16,9%, украінцы — 5,1%. У агульнай колькасці насельніцтва 55% складаюць жанчыны і 45% — мужчыны. Па дадзеных на 1 студзеня 2009 гады насельніцтва горада (разам з Касцюкоўкай) складала 498,7 тыс. чалавек.

Пасля далучэння Гомелю да Расійскай імперыі і стварэнні рысы аселасці, Гомель паступова становіцца адным з цэнтраў рассялення яўрэйскага насельніцтва Расіі. Паводле перапісу 1897 гады ў Гомелі пражывала каля 25 %. У 1903 годзе ў Гомелі мінуў яўрэйскі пагром. У 1926 годзе яўрэі складалі каля 35 % насельніцтвы Гомелю. Масавая эміграцыя яўрэяў з Гомелю прыйшлася на канец 1980-пачатак 1990 гадоў, у выніку чаго яўрэйскае насельніцтва горада ў 1999 годзе ў параўнанні з 1979 годам скарацілася ў 6,5 разы, дасягнуўшы адзнакі 4029 чалавека

[правіць] Адміністрацыйнае дзяленне

Горад падзяляецца на 4 раёна

[правіць] Эканоміка

Чыгуначны вакзал

Буйны прамысловы цэнтр Беларусі. Прадпрыемствы машынабудавання і металаапрацоўкі (радыёзавод, завод станочных вузлоў, станкабудаўнічы імя Кірава, Гомсельмаш, пускавых рухавікоў), хімічнай (хімічны завод), лясной, цэлюлозна-папяровай, лёгкай («Камінтэрн»), харчовай прамысловасці (кандытарская фабрыка «Спартак», «Малочныя прадукты»,Гомельскі мясакамбінат), будаўнічых матэрыялаў («Гомельбудматэрыялы»), Гомельскі лікёра-гарэлачны завод. Гомель — перспектыўны цэнтр турызму Беларусі міжнароднага значэння. Гасцініцы: «Гомель», «Верас», «Дынама», «У палёт», «Кастрычніцкая», «Сож», «Турыст», гасцінічны комплекс «Уют», Гомельскага дзяржаўнага цырка, «Навучальна-метадычны цэнтр прафсаюзаў» («Надзея»).

[правіць] Транспарт

Вузел чыгунак і аўтадарог. Чыгуначны вузел з напрамкамі на Жлобін, Калінкавічы, Бабруйск, Чарнігаў. Порт на рацэ Сож. Недалёка ад горада размешчаны Аэрапорт Гомель (памежны пункт пропуску).

[правіць] Культура

Гомельскі цырк

Дзейнічаюць 4 творчых звяза, 3 тэатра (Абласны драмтэатр, тэатр лялек, моладзевы тэатр), 3 кінатэатра, філармонія, цырк, 3 выстаўных залы, шэраг іншых музеяў, помнік архітэктуры 18-19 у. палацава-паркавы ансамбль Румянцавых-Паскевічаў, каледж мастацтваў, маляўнічая галерэя, мастацкая вучэльня, гарадскія сімфанічны і духавы аркестры, 7 дзіцячых музычных школ і школ мастацтваў, адна харэаграфічная і адна мастацкая школы, шэраг цэнтраў і палацаў культуры, бібліятэк (у тым ліку самая буйная ў Гомельскай вобласці Гомельская абласная ўніверсальная бібліятэка імя У. І. Леніна). Штогод праводзіцца каля 20 фэстаў, у тым ліку міжнародныя: фэст харэаграфічнага мастацтва «Сожскі карагод», тэатральны фэст «Славянскія тэатральныя сустрэчы», моладзевыя музычныя — «Арт-сесія», «Рэнесанс гітары», фэст рок-музыкі «Go-Fest», адчыненыя міжнародныя турніры па спартыўных танцах. Арганізуюцца дзясяткі выстаў.

[правіць] Клубы

[правіць] Гістарычнай рэканструкцыі

У горадзе існуюць клубы гістарычнай рэканструкцыі эпохі Высокага Сярэднявечча, Позняга Сярэднявечча і Другой сусветнай вайны. Дзейнасць клубаў падтрымліваецца інтэрнэт-форумам «Гомельскі Гістарычны Форум. Метады прыкладнай гісторыі.»[5]

Гомельскія клубы гістарычнай рэканструкцыі эпохі Сярэднявечча (у парадку ўзнікнення)[6]:

  • «Сцяг Алега Святаславіча». Год заснавання — 1998. Кірунак дзейнасці — Паўднёва-Рускія княствы ў 12—13 стагоддзях. У цяперашні час існуюць у выглядзе кампаніі сяброў. Працягваюць займацца гістарычнай рэканструкцыяй і бяруць удзел у фэстах.
  • «Старая Вежа». Год заснавання — 2001. Кірунак дзейнасці — матэрыяльная культура і духоўныя каштоўнасці Свяшчэннай Рымскай імперыі германскай нацыі канца 13 — пачатку 16 стагоддзяў. Праводзіць жнівеньскія рыцарскія пешыя турніры. У 2008 годзе — чацвёрты. Мае статут «зачыненага» (толькі для ўдзельнікаў) рэгіянальнага мерапрыемства.[7]
  • «Грыдні Мсціслава Глебавіча». Дата заснавання — 21 лютага 2004. Кірунак дзейнасці — гарадская культура Паўднёва-Рускіх княстваў у 13 стагоддзі («ад Калкі да Нашэсця»).[8]
  • Клуб старадаўняга танца «Турдыён». Дата заснавання — 17 верасня 2006. Кірунак дзейнасці — вывучэнне еўрапейскіх танцаў эпохі Сярэднявечча, Адраджэння і інш. аж да 17 стагоддзя (контрдансы).
  • «Залатая рысь». Год заснавання — 2007. Кірунак дзейнасці — матэрыяльная культура Польскага Каралеўства 14—16 стагоддзяў.

Рэканструкцыя эпохі Другой сусветнай вайны ў Гомелі прадстаўлена падпадзяленнем «Пошук» вайскова-патрыятычнага клуба «Гонар» і прыватнымі асобамі.

[правіць] Славутасці

Палац Румянцавых і Паскевічаў

За ўсю больш чым васем стагоддзяў гісторыі славутасцяў у Гомелі захавалася досыць шмат. Асноўная іх частка адносіцца да канца XVIII-XIX стагоддзяў. Усе яны сканцэнтраваны ў цэнтральнай частцы горада. Асноўныя славутасці:

і многія іншыя.

Для агляду горада папулярны кола агляду (дэмантавана ў пачатку 2007 года) і вежа агляду, размешчаныя ў парку ў некалькіх сотнях метраў ад палацавага комплексу і якія зараз знаходзіцца на рамонце (дадзеныя на 10/05/10). Так як рэльеф Гомеля адносна раўнінны, вышыні будынкаў цалкам хапае для агляду горада.

З новых — будынак стацыянарнага цырка, пабудаванага ў 1972 годзе, мае форму лятаючай талеркі, адзін з самых скандальных у той час будынкаў краіны, якая не ўпісваецца ў стандартныя праекты сацрэалізму; брацкая магіла савецкіх воінаў з Вечным агнём і статуяй салдата на плошчы Працы і іншыя помнікі.

[правіць] Вядомыя асобы

Сярод знакамітых людзей, чый жыццёвы шлях пачынаўся ў Гомелі, можна назваць такіх бачных дзеячаў, як Андрэй Андрэевіч Грамыка (Міністр замежных спраў СССР) і Павел Восіпавіч Сухой (савецкі авіяканструктар), якім у Гомелі ўсталяваныя бронзавыя бюсты (як двойчы героям сацыялістычнай працы), І. Д. Чэрняхоўскі. Адна з вуліц горада названая ў гонар братоў Герояў Савецкага Звяза Пятра і Аляксандра і камандзіра партызанскага атрада Яўгена Лізюковых, якія нарадзіліся ў Гомелі. У Гомелі нарадзіўся вядомы савецкі матэматык Лёваў Генрыхавіч Шнірэльман і географ А. Г. Ісачэнка. У 1888 годзе ў Гомелі нарадзіўся выбітны савецкі геолаг, геахімік і мінералог, акадэмік АН УЗССР Аляксандр Сяргеевіч Уклонскі. У 1920-е гады ў Гомелі таксама жыў і працаваў выбітны псіхолаг Лёваў Сямёнавіч Выготскі. З сучасных знакамітасцей, якія нарадзіліся ў Гомелі, — папулярны рэп-спявак Серёга. У 1981 годзе ў Гомелі нарадзілася сучасная беларуская пісьменніца Аксана Бязлепкіна. Да Чарнобыльскай аварыі ў 1986 годзе ў Гомелі пражывалі бацькі тэнісісткі Марыі Шарапавай. У 1986 года ў Гомельскім цырку падчас выступу трагічна загінула цыркавая артыстка Ірына Асмус, вядомая ўсёй краіне па ролі Ірыскі ў «Абвгдейке» (16 сакавіка 1986 гады). Іншы вядомы чалавек, памерлы ў Гомелі — акцёр Дваржэцкі, Уладзіслаў Вацлававіч, вядомы па ролях Ілліна з фільма Зямля Саннікава (фільм) і прынца Дакара ў Капітане Нэма (фільм).

Гл. таксама

[правіць] Далучанныя населенныя пункты

Па меры разрастання горада Гомеля, да яго складу былі далучаны некаторыя населення пункты

  • 2007 - вёскі Давыдаўка і Хутар
  • 2010 год - вёска Чырвоны Маяк увайшла ў гарадскую рысу горада Гомеля, і суадносна была выключана са складу Улукоўскага сельсавета[10]

[правіць] Гарады-пабрацімы

Спіс гарадоў-пабрацімаў Гомеля[11]:

[правіць] Гл. таксама

[правіць] Літаратура

  • Гомель. Энцыклапедычны справачнік. — Мн.: БелСэ, 1991. — 527 с.

Зноскі

  1. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  2. 2,0 2,1 Вынікі перапісу 2009 года
  3. ЭГБ. Т. 3.
  4. Насамрэч колер поля і крыжа невядомыя, магчыма поле было блакітным або крыж —залатым
  5. Гомельскі Гістарычны Форум. Метады прыкладнай гісторыі.
  6. Гомельскі Гістарычны Форум. Клубы
  7. Рыцарский фест «Старая вежа» открылся под Гомелем
  8. «Грыдні Мсціслава Глебавіча» — гомельскі клуб гістарычнага мадэлявання
  9. Государственное историко-культурное учреждение «Гомельский дворцово-парковый ансамбль»
  10. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 сакавіка 2010 г. № 123
  11. Города-побратимы Гомеля

[правіць] Спасылкі

Commons

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах