Горад Гораў Вялікапольскі
| Горад
Гораў Вялікапольскі
Gorzów Wielkopolski
|
||||||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||||||
Го́раў Вялікапо́льскі (польск.: Gorzów Wielkopolski, ням.: Landsberg an der Warthe) — горад у заходняй Польшчы, з'яўляецца сядзібай ваяводы Любушкага ваяводства. Горад знаходзіцца на рацэ Варце. Колькасць жыхароў у Гораве Вялікапольскім налічвае каля 125,1 тыс. чалавек, што ставіць яго на 31 месца па колькасці насельніцтва ў Польшчы.
Горад знаходзіцца на ўскраіне Гораўскай катлавіны, якая знаходзіцца ў Гораўскай раўніне над Вартай, у вусці ракі Клёдаўкі, на вышыні ад 19 да 82 м над узроўнем мора. Гораў Вялікапольскі знаходзіцца ў 53 км ад мяжы з Германіяй і ў 135 км ад Берліну. Ад Варшавы горад аддалены на 448 км, сядзіба сэйміка Любускага ваяводства знаходзіцца ў 112 км у Зялёнай Гуры. Горад знаходзіцца на тэрыторыі гістарычнага раёна «любуская зямля». Пасля заваявання любучанаў палянамі, гэта тэрыторыя была далучана да Вялікапольшчы. Потым, у 1252 годзе тэрыторыя была далучана да Брандэрбурскага маркграфства. Да 1945 году горад знаходзіўся ў складзе нямецкіх земляў, пасля Другой сусветнай вайны Гораў Вялікапольскі перайшоў пад уладу Польшчы.