Горад Грас
| Горад
|
||||||||||||||
|
|
||||||||||||||
|
Грас на Вікісховішчы
|
Грас (фр.: Grasse, акс. Grassa) — горад у французскім дэпартаменце Альпы Прыморскія, крыху на поўнач ад Мужэна. Насельніцтва горада складае 48 тысяч жыхароў.
Грас вядомы сваёй парфумернай індустрыяй і як адно з месцаў, дзе адбываецца дзеянне рамана «Парфумер» Патрыка Зюскінда.
Гісторыя [правіць]
Горад заснаваны ў XI стагоддзі. У 1125 годзе стаў рэзідэнцыяй біскупа Антыба. У 1155 годзе Грас стаў біскупскім горадам, пачаў адыгрываць важную ролю ў гандлёвых адносінах з Генуяй і Пізай. У 1482 годзе разам з Правансам стаў часткай Францыі. З XVI стагоддзя ў Грасе пачала развівацца парфумерная вытворчасць.
У 1815 годзе Напалеон I Банапарт высадзіўся тут у бухце Гольф-Жуан і з невялікай арміяй пайшоў на Парыж шляхам, які пасля назавуць дарогай Напалеона. У друкарні Граса, размешчанай у 15 кіламетрах ад месца высадкі, быў надрукаваны заклік да народа і арміі.
Славутасці [правіць]
- Нотр-Дам-дзю-Пюі — кафедральны сабор
- Міжнародны музей парфумерыі
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Горад Грас- Сайт гораду
| Гэта пачатак артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. Гэтую зацемку па магчымасці варта замяніць больш дакладнай. |