Горад Гродна

З пляцоўкі Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Гродна
Герб
Герб
Краіна Беларусь
Каардынаты Geographylogo.svg 53°40′ пн. ш. 23°50′ у. д. (G)(O)
Плошча ~142 км²
Насельніцтва 337,4 тыс. чалавек (2008)
Часавы пояс UTC+2
Тэлефонны код +375 15
Паштовы індэкс 230000-230029
Аўтамабільны код 4
Афіцыйны сайт http://region.grodno.by/by/
(бел.) (англ.) (кітайск.) (руск.)
Гродна (Беларусь)
Гродна
Гродна

Гро́дна (руск.: Гро́дно, польск.: Grodno) — горад абласнога падпарадкавання на захадзе Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Гродзенскай вобласці і Гродзенскага раёна, на р. Нёман. У 300 км ад Мінска; вузел чыгунак на Вільнюс (Літва), Масты, Беласток (Польшча), аўтадарог на Вільнюс, Ліду, Ваўкавыск. Порт, аэрапорт. Насельніцтва 337,4 тыс. чал. (2008).

Адміністрацыйны падзел: 2 гарадскія раёны — Ленінскі і Кастрычніцкі.

[правіць] Гісторыя

[правіць] Назва

Нарматыўная форма назвы паходзіць ад беларусізаванай рускай перадачы польскай назвы. Старабеларуская назва, магчыма, паходзіла ад словаў «гарадзіць», «агароджваць». Невядомасць пазіцыі націску ў старарускім—старабеларускім вымаўленні абумовіла вялікую варыянтнасць назвы ў сучаснай беларускай мове.

Назвы горада на розных мовах, у розны час:

  • Городен, Городень, таксама Городна, Городня — стараруская-старабеларуская летапісная назва.
  • Гро́дно — паланізаваная назва, з’явілася каля 1560-х гг.[1]
  • Го́радна, Го́радня — мясцовыя варыянты назвы ў 20 ст.
  • Гаро́дня — сучасная паэтычна-літаратурная назва (М. Багдановіч, У. Караткевіч), папулярная як альтэрнатыва афіцыйнай.
  • Grodna — сярэднявечная лацінская назва (атлас Брауна (1575)).
  • Grodno — польская назва.
  • Gardinas — літоўская назва.
  • Garthen, Garten — нямецкая назва ў сярэднявечных лаціна- і нямецкамоўных хроніках (таксама Garto[2]), якая ўжывалася як афіцыйная ў 20 ст., у час нямецкіх акупацый.
  • Grodņa — латышская назва

[правіць] Гістарычны нарыс

Асноўны артыкул: Гісторыя Гродна
Горад Гродна - гравюра Т. Макоўскага, 1600 г.

Паводле археалагічных даследаванняў, паселішча на Замкавай Гары пры ўпадзенні ракі Гараднічанкі ў Нёман узнікла ў 2-ой пал. — кан. 11 ст. Упершыню ўскосна згадваецца ў Іпацьцеўскім летапісе пад 1127 як цэнтр Гарадзенскага княства. З 2-ой пал. 13 ст. у складзе ВКЛ. На горад часта нападалі крыжакі, якім у 1300—1326 паспяхова супрацьстаяў гродзенскага стараста Давыд Гарадзенскі. Палітычнае значэнне горада ўзвысілася з 1376, калі ён стаў уладаннем князя Вітаўта, пры якім Гродна стала 2-й сталіцай ВКЛ. У 1391 горад атрымаў няпоўнае магдэбургскае права. Гродзенская харугва ўдзельнічала ў Грунвальдскай бітве (1410). У 1413 горад увайшоў у склад Троцкага ваяводства. У 1441 у грамаце вял.кн. Казіміра Ягелончыка Гродна названа сярод 15 найбуйнейшых гарадоў ВКЛ. У 1444 горад атрымаў поўнае магдэбургскае права, з 1496 дапоўненае адмысловымі прывілеямі. З 1540 горад меў свой герб. У 1576—1586 рэзідэнцыя караля і вял.кн. Стэфана Баторыя, для якога быў перабудаваны палац. З гэтага часу і да часоў Станіслава Аўгуста Панятоўскага (1764—1795) Гародна — вялікакняжацкі (каралеўскі) горад. У 16—17 ст. дзейнічалі ордэны бернардынцаў, брыгітак, дамініканцаў, францысканцаў, езуіцкі калегіюм і інш. У 17—18 ст. горад значна пацярпеў ад войнаў Расіі і Швецыі з Рэччу Паспалітай. З 1673 месца правядзення заканадаўчых генеральных соймаў (кожны 3-й сойм Рэчы Паспалітай з гэтага часу мусіў праходзіць у Гродна). У 1765—1780 пры старасце графе А. Тызенгаўзе заснаваныя каралеўскія мануфактуры, музычна-тэатральная школа і шэраг іншых устаноў, сфарміравалася новая частка горада — Гарадніца. Дзейнічала капэла Тызенгаўза, закладзены батанічны сад (першы ў Рэчы Паспалітай). Працавала друкарня, дзе выходзіла «Гродзенская газета» — першае на тэрыторыі Беларусі перыядычнае выданне. Гродзенскі сойм (1793) на паседжанні 23.9 зацвердзіў 2-гі падзел Рэчы Паспалітай. У 1793—1795 цэнтр Гродзенскага ваяводства. З 1795 у складзе Расійскай імперыі, з 1796 цэнтр павета, з 1802 - губерніі. У 1802-1809 дзейнічаў першы сталы тэатр — тэатр Дэшнер. У 1862 праз горад пракладзеная 1-я ў Беларусі чыгунка — участак лініі Санкт-Пецярбург—Варшава. З 1921 у складзе Польшчы, цэнтр павета Беластоцкага ваяводства. З 1939 у БССР, з 1940 цэнтр Гродзенскага раёна. У Вялікую Айчынную вайну акупіраваны і пад назвай Garten (Гартэн) уключаны ў склад Германіі. У Гродна акупанты стварылі лагер смерці для ваеннапалонных і мірных жыхароў, 2 гета; у горадзе і раёне акупанты знішчылі 51438 чалавек. З 20.9.1944 цэнтр Гродзенскай вобласці.

Змест

[правіць] герб Гродна

Алень св. Губерта (1.10.1990). Такім самым быў і першы герб горада (15401795). Пэўны час (15.6.1988–1.10.1990) выкарыстоўваўся варыянт без крыжа, але з пяціканцовай зоркай у левым верхнім куце. У часы Расійскай імперыі горад карыстаўся двума варыянтамі герба з выяваю зубра. Больш ранні варыянт быў неафіцыйным гербам горада ў часы СССР.

[правіць] Дэмаграфія

Дата перапісу 1588 1856 1897 1913 1931 1939 1956 1965 1980 1985 1988 2005 2006 2008
Колькасць насельніцтва (тыс. чал.) ок. 4 18,4 46,9 63 49 57,2 65 98 202 247 272 317,3 318,6 349,7

У 2005 годзе насельніцтва горада ацэньвалася ў 317 366 чалавек, у т.л. беларусы — 62,3 %, палякі — 24,8 %, рускія — 10,1 %, украінцы — 1,8 %, яўрэі — 0,4 %, літоўцы — 0,2 %, татары — 0,2 %, іншыя нацыянальнасці — 0,4 %.

Прырост насельніцтва складае +0,53% (2006).

[правіць] Геаграфія

Мясцовасць горада і ваколіц хвалістая. Глеба гліністая. Час пасеваў: канец сакавіку-пачатак чэрвеня. Жніво да сярэдзны верасня. Пазней - азiмыя пасевы і збор пладоў. Дамінуючы накірунак вятроў - заходні.

[правіць] Карысныя выкапні

Будаўнічыя мел і вапна на паўночных ўскраінах (Мелавыя Горы). Раней на паўночным усходзе здабывалі гліну.

[правіць] Рэкi i азёры

Рака Нёман цячэ праз цэнтр горада з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і, прыняўшы ў сябе Ласасянку, крута паварочвае на поўнач. Даліна Нёмана вузкая. У цэнтры і ніжэй вышыні правага берагу камандуюць над левымі. Берагі складзены з асобных ўзвышшаў, прарэзаных стромкімі ярамі і пакрытых пералескамі (Румлёва вышэй па цячэннi, лесапарк Пышкі - ніжэй). Нёман суднаходны ўніз па цячэнню.

Прытокі Нёмана ў гістарычным цэнтры рэчкі Гараднічанка і Юрысдыка, на ўскраіне - рака Ласасянка i рэчка Зарнiца.

Азёры: Юбiлейнае вадасх., кар'ер "Зялёнка".

[правіць] Эканоміка

Від на прадпрыемства «ГроднаАзот»

Гродна — буйны прамысловы цэнтр Беларусі. У 2006 г. прамысловымі прадпрыемствамі выраблена прадукцыі на суму 2142 млрд руб. у дзейсных цэнах. Найболей развітыя лёгкая прамысловасць і хімічная прамысловасць. Таксама развітая харчовая прамысловасць, танкасуконная вытворчасць, машынабудаўнічая вытворчасць і металаапрацоўчая галіны. У горадзе знаходзяцца прадпрыемствы электраэнергетыкі, дрэваапрацоўчыя, гарбарныя, будаўнічых матэрыялаў і іншыя.

Найбольш вядомыя прадпрыемствы:

[правіць] Турызм

Гродна — перспектыўны цэнтр турызму Беларусі міжнароднага значэння. Гасцініцы: «Беларусь», «Гродна», «Маналіт», «Нёман», «Амега», «Турыст», «Кронан Парк Гатель», гандлёва-гасцінічны комплекс «Сямашка» сайт. У межах горада і ўрочышчы Грандзічы находзяцца дзіцячы санаторый «Нёман-72», санаторыі-прафілакторыі «Здароўе», ААТ «Гародна Хімвалакно», «Жамчужына», база адпачынку «Купалінка».

[правіць] Транспарт

Гродна з'яўляецца буйным транспартным вузлом. У горадзе дзейнічае аэрапорт Гродна, чыгуначны вакзал і аўтавакзал. Маецца развітая сетка гарадскога грамадскага транспарта. Аўтобуснае паведамленне запушчанае ў 1940 г., аснову парка складаюць аўтобусы маркі «Ікарус», «МАЗ» і «Нёман». Тралейбуснае паведамленне адчынена 10 лістапада 1974 да вынесенага за межы горада заводу «АЗОТ». Усяго ў горадзе дзейнічае 34 аўтобусных і 11 тралейбусных маршрутаў. Ад горада адыходзяць чыгуначныя лініі на Вільнюс (лінія сканчаецца ў самай літоўскай мяжы), Масты і Беласток. З іх электрыфікаваная толькі лінія ў бок Польшчы, на якой маецца сумешчаная каляіна (1 435 мм і 1 520 мм). Дзейнічае чыгуначны мост праз Нёман.

У Гродна находзяцца 2 пункта пропуску праз дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь: чыгуначная станцыя Гродна—Кузня Беластоцкая і Гродна—аэрапорт.

[правіць] Дарогі з горада

Па левым беразе з Гродна дарогі такія: на паўднёвы-усход у Індуру і Ваўкавыск, на паўднёвы-захад у Брузгі-Беласток, на поўнач у Сапоцкіно. Па правым беразе Нёмана дарогі з Гродна ідуць на поўнач ў Друзгенікі, на паўночны-ўсход у Парэчча, на ўсход у Азёры і на Скідзель-Мінск.

[правіць] Сувязь і СМІ

Панарама Нёмана. Бачны трубаправодны i чыгуначны масты

У горадзе выдаецца некалькі газет, у іх ліку: «Гродзенская праўда», «Вячэрні Гродна», «Міліцэйскі веснік» і інш., працуе тэлерадыёкампанія «Гродна», абласное радыё, вузел тэлеграфнай сувязі, станцыя міжгароднай тэлефоннай сувязі. Маецца сетка кабельнага тэлебачання «ГАРАНТ».

[правіць] Культура

Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі, Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей, Гродзенскі літаратурны музей Максіма Багдановіча, Гродзенскі музей гісторыі Гарадніцы, Гродзенскі дом Элізы Ажэшка, музей Зоф'і Налкоўскай. Цэнтр тэатральнага жыцця — Гродзенскі абласны драматычны тэатр (сайт: http://www.drama.grodno.by/), Гродзенскі абласны тэатр лялек. Абласная філармонія. Працуе Гарадзенскі заалагічны парк.

[правіць] Адукацыя

У Гродна працуюць 97 дашкольных устаноў, 40 агульнаадукацыйных школ, у тым ліку 2 ліцэя, 6 гімназій, а таксама школы з ліцэйскімі класамі. Працуюць 9 сярэдніх адмысловых вучэбных устаноў.

У Гродна дзейнічаюць 3 дзяржаўных ВНУГродзенскі дзяржаўны універсітэт (сайт: http://www.grsu.by/), Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі універсітэт (сайт: http://www.grsmu.by/), Гродзенскі дзяржаўны аграрны універсітэт (сайт: http://www.ggau.by/), Гродзенская вышэйшая духоўная семінарыя. У горадзе ёсць 14 масавых бібліятэк, у тым ліку 6 дзіцячых, 2 змяшанага тыпу, польскай літаратуры, Гродзенская абласная з дзіцячым аддзяленнем. Дзейнічае Гродзенскі гісторыка-археалагічны запаведнік, Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей.

[правіць] Выдатныя мясціны

Захавалася звыш 400 аб'ектаў гісторыі і архітэктуры, якія ахоўваюцца дзяржавай. Старая частка горада ў 1988 абвешчаная помнікам горадабудаўніцтва і культуры.

Мемарыяльны камень "Пагоня на Грунвальд. 1410"
  • Помнікі: Вітаўту Вялікаму, Я. Купалу, В. Д. Сакалоўскаму, А. Тызенгаўзу, Э. Ажэшка;
  • Памятныя знакі: Давыду Гарадзенскаму, у гонар 850-годдзя Гродна, 580-годдзя Грунвальдскай бітвы.

[правіць] Вядомыя жыхары

[правіць] Цікавыя даведкі

[правіць] Песні аб Гродна

[правіць] Фільмы, што здымаліся ў Гродна і ваколіцах

[правіць] Гарады-пабрацімы

[правіць] Галерэя

  1. Напр., у грамаце вялікага князя Жыгімонта Аўгуста (1562). Госцеў, Швед. С.23.
  2. Гэтыя варыянты часта блыталіся ў сярэднявечных дакументах з Garthe (на правым беразе р. Нарва каля ўпадзення рр. Піса і Вінцэнта), Garden (колішняе ўмацаванне на дарозе з Мемеля ў Юрбарк), Garsden (колішняе ўмацаванне на правым беразе р. Мінга, недалёка да Мемеля). Т. Нарбут. Старажытная гісторыя літоўскага народа, 1840. Т.7, С.73.
  3. Вяртанне доктара Заменгофа // «Советская Беларусь», 15 мая 2007 г.

Літ.:
  • Госцеў А. П., Швед В. В. Кронан. Летапіс горада на Нёмане (1116-1990 гг.). – Гродна: НВК "Пергамент", 1993.

[правіць] У Сеціве