Горад Грэнобль
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Горад
|
||||||||||||||||
|
|
Грэнобль (фр.: Grenoble) — горад і камуна на паўднёвым-усходзе Францыі. Цэнтр дэпартамента Ізер і гістарычнай вобласці Дафінэ. Буйны прамысловы, навуковы і універсітэцкі цэнтр французскіх Альп. Насельніцтва 155100 чалавек (2005).
[правіць] Фізіка-геаграфічная характарыстыка
Грэнобль размешчаны на скрыжаванні трох далін у атачэнні горных масіваў Альп: Шартрэз, Бельдон і Веркор, на беразе ракі Ізер. Вышыня над узроўнем мора — 214 м.
Клімат горада умерана-кантынентальны, з невялікім уплывам міжземнаморскага. Максімальныя зімовыя тэмпературы дасягаюць −10 ° C, а летнія 35 ° C.