Горад Давыд-Гарадок
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Горад
Давыд-Гарадок
|
||||||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||||||
Давыд-Гарадок (руск.: Давид-Городок) — горад раённага падпарадкавання ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. У 35 км да паўночны ўсходу ад Століна, 280 км ад Брэста. Насельніцтва 7681 чал. (2006).
|
[правіць] Гісторыя
Узнік у пач. 12 ст., упершыню згадваецца з 14 ст. У кан. 14—16 ст. цэнтр Давыд-Гарадоцкага княства. З 1522 належаў каралеве Боне Сфорцы, з 1558 Радзівілам. У 14—18 ст. існаваў Давыд-Гарадоцкі замак. Падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667) спалены. У 1795—1796 цэнтр Давыд-Гарадоцкага павета. З 1921 у складзе Польшчы, з 1939 у БССР. З 1940 — горад, цэнтр Давыд-Гарадоцкага раёна, з 1961 у Столінскім раёне.
[правіць] Дэмаграфія
- 2006 — 7,681 тыс. чал.
[правіць] Эканоміка
Прадпрыемствы машынабудаўнічай, харчовай прамысловасці. Гасцініца.
[правіць] Выдатныя мясціны
- гарадзішча (12—14 ст.)
- грунтавы магільнік, селішчы жалезнага веку, часоў Русі і позняга сярэднявечча — археалагічныя помнікі — каля горада
- Давыд-Гарадоцкая Георгіеўская царква
[правіць] Вядомыя асобы
- Г. В. Марчук (1947 -) — пісьменнік, сцэнарыст і драматург. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі