Горад Дакар
| Горад
Дакар
Ville de Dakar
|
||||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||||
ДАКАР, горад у Сенегале, сталіца краіны. Адзін з важнейшых прамысловых, транспартных і гандлёва-фінансавых цэнтраў заходняй Афрыкі. Размешчаны на паўвостраве Зялёны Мыс, на перакрыжаванні важных марскіх шляхоў з Еўропы ў Паўднёвую Афрыку і Паўднёвую Амерыку. Заснаваны ў 1857 як французскі порт. Насельніцтва 1 млн чал. (агламерацыя 2,5 млн чал.).
Клімат субэкватарыяльны, сярэдняя тэмпература студзеня 22 °C, ліпеня 28 °C; ападкі (572 мм/год) выпадаюць з ліпеня па кастрычнік.
Гісторыя [правіць]
Пасля захопу французамі Сенегала, тут, у 1857 годзе быў заснаваны горад. Да 1940 года Дакар заставаўся адміністрацыйным цэнтрам Француpскай Заходняй Афрыкі (з 1902 года быў яе сталіцай). Пад час Другой Сусветнай вайны да 1942 года ў горадзе кіравала адміністрацыя падпарадкаваная Францыі Вішы (у 1940 годзе адбылася няўдалая спроба захопу гораду саюзнікамі). У 1942 годзе Дакар быў захоплены амерыканскімі войскамі. Пасля вайны Дакар некаторы час быў сталіцай федэрацыі Малі, а з 1960 года сталіцай незалежнага Сенегала.
Цікавыя факты [правіць]
Дакар з'яўляецца фінішнай кропкай папулярнага штогадовага ралі Парыж — Дакар.