Горад Данфермлін
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Горад
Данфермлін
Dunfermline Dun Pharlain
|
||||||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||||||
Данфермлін (англ.: Dunfermline, гэл.: Dùn Phàrlain) — горад у Шатландыі. Размешчаны ў вобласці Файф на беразе заліва Фёрт-оф-Форт, паўночна-заходней Эдынбурга.
Данфермлін — адзін з гістарычных гарадоў Шатландыі. У Сярэднявечча тут размяшчалася адна з галоўных рэзідэнцый каралёў Шатландыі (цяпер у развалінах). Данфермлінскае абацтва служыла іх магільным склепам. У 1624 г. старая частка горада згарэла і з тых часоў у сутнасці не аднаўлялася. З выхадцаў горада можна згадаць прадпрымальніка і філантропа Эндру Карнегі, харэографа Кенета Макмілана, удзельнікаў рок-групы Nazareth, а таксама лідара групы Jethro Tull Ена Андэрсана.
| Гэта пачатак артыкула па геаграфіі Шатландыі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |