Горад Джорджтаўн, Гаяна

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Джорджтаўн
англ.: Georgetown
Governmental administration.jpg

Каардынаты Каардынаты: 6°47′00″ пн. ш. 58°10′00″ з. д. / 6.783333° пн. ш. 58.166667° з. д. (G) (O) (Я)6°47′00″ пн. ш. 58°10′00″ з. д. / 6.783333° пн. ш. 58.166667° з. д. (G) (O) (Я)

Краіна Гаяна
Вышыня цэнтра 0 м
Насельніцтва (2005) 325 630 чалавек
Часавы пояс UTC-4, улетку UTC-3
Афіцыйны сайт http://www.stgeorges.org.gy/
(англ.) 

Джорджтаўн (Зямля)
Джорджтаўн
Джорджтаўн

Джорджтаўн (англ.: Georgetown) — сталіца, самы вялікі порт і самы вялікі горад Гаяны, знаходзіцца на ўзбярэжжы Атлатычнага акіяна ў вусці ракі Дэмерара. Насельніцтва складае каля 210 тыс. чалавек.

Праз порт гораду кіруецца экспарт краіны, у асноўным: цукар, дрэва, баксіты, золата і алмазы.

Горад быў заснаваны ў 1781 годзе галандскімі каланістамі, першапачатковая назва была — Стабрук. Сучасная назва была нададзеная гораду ў 1812 годзе, пасля перадачы калёніі Вялікабрытаніі. У 1784 годзе горад атрымаў статус адміністрацыйнага цэнтра галандскіх каланіяльных тэрыторыяў ў Паўднёвай Амерыцы. У 1812 годзе, пасля заваявання брытанцамі, у горадзе размясцілася рэзідэнцыя губернатара. У 1831 годзе, пасля аб'яднання англійскіх калоній Бербіс, Эсекіба і Дэмерара, Джорджтаўн стаў сталіцай новага ўтварэння — Брытанская Гвіяна. Пасля адмены рабства ў 1830-х гадах у Джорджтаўн пачалі прыбываць працоўныя з Індыі, Азіі і Афрыкі, у 1840-х гадах сюды пачалі перасяляцца працоўныя з Партугаліі і Кітаю.

У маі 1966 году Гаяна абвясціла сваю незалежнасць, а Джорджтаўн стаў яе сталіцай.

[правіць] Прыродныя ўмовы

Клімат у горадзе субэкватарыяльны, сярэднегадавая тэмпература вагаецца ад +26 да +28 °C. Сярэднегадавы ўзровень ападкаў складае каля 2250 мм. Перыяд дажджоў цягнецца з мая да жніўня, і з лістапада да студзеня. У сувязі з блізкасць акіяна, вільготнасць паветра вельмі высокая, прыкладна 75-80 %.

Панарама горада
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах