Горад Джэймстаўн
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Горад
Джэймстаўн
|
||||||||
|
|
||||||||
Джэймстаўн — сталіца брытанскай заморскай тэрыторыі Святой Алены. Адзіны порт вострава. Насельніцтва налічвае 864 чалавекі, асноўны занятак якіх — рыбная лоўля.
Горад быў заснаваны Брытанскай Ост-Індскай кампаніяй у 1659 годзе на ўзбярэжжы праліва Джэймса (James Bay), названага ў гонар герцага Ёрскага. За 3 км на поўдзень ад горада знаходзіцца рэзідэнцыя губернатара і сабор Святога Паўла. За 4 км на паўднёвы захад знаходзіцца паселішча Лонгвуд, дзе памёр у 1821 годзе Напалеон I Банапарт. Яго дом у Лонгвудзе належыць ураду Францыі.