Горад Дзяржынск
| Горад
Дзяржынск
|
Дзяржы́нск, гіст.: Койданава — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Дзяржынскага раёна. У 38 км да паўднёвага захаду ад Мінска, на чыгуначнай лініі (станцыя Койданава) і аўтадарозе Мінск—Баранавічы. Насельніцтва 24,8 тыс. чал. (2006).
|
[правіць] Гісторыя
Паводле паданняў, існаваў у 12 ст. і зваўся Крутагор'ем. У 12—13 ст. пабудаваны Койданаўскі замак. Упершыню ў пісьмовых крыніцах згадваецца з 1442 як Койданава.
У 1550—1831 належаў Радзівілам. Быў буйным цэнтрам кальвінізму, у 17 ст. пабудаваны кальвінскі збор.
З 1793 у Расійскай імперыі. Падчас вайны 1812 каля Койданова расійскія войскі 15.11.1812 разбілі французска-польскі атрад. З 1924 цэнтр Койданаўскага раёна. У 1932 пераназваны ў Дзяржынск. З 1937 у Мінскім раёне, з 1939 цэнтр Дзяржынскага раёна. У Вялікую Айчынную вайну акупанты знішчылі ў горадзе і раёне звыш 17 тыс. чалавек. Дзейнічала антыфашысцкае падполле.
[правіць] Эканоміка
Прадпрыемствы машынабудаўнічай і металаапрацоўчай, лёгкай, харчовай прамысловасці. Гасцініца.
[правіць] Культура
Дзяржынскі гісторыка-краязнаўчы музей. Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў.
[правіць] Выдатныя мясціны
- Дзяржынская Пакроўская царква
- Дзяржынскі касцёл святой Ганны
[правіць] Вядомыя асобы
- Сяргей Сідор (1937—1998) — беларускі географ, педагог
- Кайдановер — вядомы талмудыст
- Анастасія Віннікава — спявачка
[правіць] Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Перепись населения — 2009. Минская область(руск.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
[правіць] Літаратура
- Держинск // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9;
[правіць] У Сеціве
| Дзяржынскі раён | ||
|---|---|---|
| Гарады | Дзяржынск • Фаніпаль | |
| Сельсаветы | Бараўскі с/с • Волменскі с/с • Дабрынёўскі с/с • Дзямідавіцкі с/с • Дзяржынскі с/с • Негарэльскі с/с • Путчынскі с/с • Рубілкаўскі с/с • Станькаўскі с/с • Фаніпальскі с/с | |
| Скасаваныя сельсаветы |
Негарэльскі п/с • Ляхавіцкі с/с • Старынкаўскі с/с |
|