З пляцоўкі Вікіпедыя.
Драгіньян, «вежа Пчаляра»
Драгіньян (фр. Draguignan) — горад у французскім дэпартаменце Вар рэгіёну Праванс-Альпы-Лазурны бераг. Супрэфектура аднайменнай акругі.
Знаходзіцца за 25 км ад марскога ўзбярэжжа Міжземнага мора.
Драгіньян упершыню згадваецца ў 909 годзе. У часы Сярэднявечча паселішча было невялікай вёскай, якая жыла ў асноўным дзякуючы вырошчванню аліўкаў і вінаграду. Падчас пачатку Французскае рэвалюцыі мястэчка стала прэфектурай дэпартамента Вар, нягледзячы на тое, што яно не з'яўлялася самым вялікім яго паселішчам. Меў такі статус аж да 1974 года.
- Музей артылерыі
- Музей мастацтваў і народных традыцый
- Царква Святога Міхаіла
- Царква Дзевы Марыі
[правіць] Гарады-пабрацімы
[правіць] Вонкавыя спасылкі