Горад Драгічын, Польшча
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Горад
Драгічын
Drohiczyn
|
||||||||||||||||
|
|
Драгічын, Драгічын-Надбужскі (польск.: Drohiczyn) — горад у Польшчы, у Сямятыцкім павеце Падляскага ваяводства, размешчаны на поўдзень ад Беластоку, ля паўднёва-заходняй мяжы этнічнай тэрыторыі беларусаў.
Горад знаходзіцца на Драгічынскім узвышшы, над ракой Буг. Колькасць насельніцтва — 2,1 тыс. чал. (2004).
Драгічын вядомы з XI ст. З'яўляўся адным з племянных цэнтраў дрыгавічоў. Быў цэнтрам Падляшскага ваяводства ў Вялікім княстве Літоўскім.
Над Бугам знаходзіцца замчышча старажытнага Драгічына (часткова размытае ракой). У горадзе цэлы шэраг сакральных аб'ектаў (кляштары, касцёлы, цэрквы).