Горад Друцк

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Друцк
Герб
Герб
Каардынаты Каардынаты: 54°20′00″ пн. ш. 29°46′00″ у. д. / 54.333333° пн. ш. 29.766667° у. д. (G) (O) (Я)54°20′00″ пн. ш. 29°46′00″ у. д. / 54.333333° пн. ш. 29.766667° у. д. (G) (O) (Я)
Краіна
Вобласць
Раён
Першае згадванне
Вышыня цэнтра
211 м
Насельніцтва
260 чалавек (1991)
Часавы пояс
Паштовы індэкс
211076
Аўтамабільны код
2
Друцк (Беларусь)
Друцк
Друцк
Друцк (Віцебская вобласць)
Друцк
Друцк

Друцк — колішні горад на тэрыторыі Беларусі. Размяшчаўся на р. Друць. Цяпер у тым жа месцы існуе вёска Друцк.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Дзядзінец і вакольны горад старажытнага Друцка (Дрютьск, Дрьтеск, Дрьютек, Друтеск, Друческ) існаваў на высокім правым беразе Друці, а асноўная частка паселішча — пасад, на левым.[1]. Паводле сведчання Друцкага Евангелля, у 1001 тут была пабудавана адна з першых на беларускіх землях хрысціянскіх (праваслаўных) цэркваў. Але гэтае сведчанне можа быць вынікам позняй падчысткі аднаго з трымальнікаў рукапісу, вядомага калекцыянера і фальсіфікатара Аляксандра Сулакадзэва, які такім чынам хацеў падвысіць кошт рукапісу. Першае ўзгаданне ў летапісе 1092, у Павучанні Манамаха ў 1078.

3 летапісаў бачна, што ў XIXII ст. Друцк уваходзіў у склад Полацкай зямлі. Асабліва трывожным у гісторыі старажытнага Друцка быў час, пасля княжання Усяслаў Брачыславіч, калі горад быў уцягнуты ў іх барацьбу паміж князямі за полацкі сталец і дамінаванне ў Полацкай зямлі.

У складзе Друцкага княства1101). У час адной з войнаў XII ст. горад быў цалкам разбураны (1116). Найбольшага росквіту горад дасягнуў у 1230-1240-я гады. Узмацнелы горад, зыходзячы са сваіх уласных інтарэсаў, робіць спробу ўплываць на ўнутраныя і знешнія справы ў Полацкай зямлі. Гэта бачна з падзей, што адбываліся вакол полацкага князя Рагвалода Барысавіча, які ў 1158 г. з менскага палону прыехаў у Слуцк. Тут ён даведаўся, што дручане і некаторыя з палачанаў гатовыя актыўна падтрымаць яго ў барацьбе за вяртанне на полацкі сталец. Атрымаўшы дапамогу ад Святаслава з Чарнігава, колішні полацкі князь накіраваўся да Друцка (1159). Глеба Расціслававіча — сына Расціслава Глебавіча, які княжыў у Полацку, дручане прагналі. Пакрыўджаны Глеб падаўся да бацькі ў Полацк, і той неўзабаве выступіў супраць Рагвалода. Абаронцы Друцка аказалі моцнае супраціўленне. Не маючы сіл, каб атрымаць перамогу, бакі прыйшлі да кампрамісу — Рагвалод адмовіўся ад дамаганняў на полацкі сталец і заставаўся княжыць у Друцку.

У другой палове XII ст. залежнасць Друцка ад Полацка стала сімвалічнай. Друцкія князі самі прымаюць рашэнні, які бок падтрымаць у міжусобнай барацьбе. Уцягнуўшыся ў супрацьстаянне смаленскіх князёў з чарнігаўскімі, горад падтрымаў першых. У 1181 саюзнікі чакалі прыходу вояў чарнігаўскага князя Святаслава. Але прывёў дружыну да сцен Друцка яго брат Яраслаў Усеваладавіч. Заняўшы пазіцыю на левым беразе Друці, ён цярпліва чакаў зручнага моманту, каб пачаць прыступ. Час ад часу лучнікі смаленскага князя Давыда перапраўляліся цераз раку і ўступалі ў сутычкі з чарнігаўскімі ваярамі. Такое «пасіўнае» супрацьстаянне доўжылася амаль тыдзень. Святаслаў падышоў да Друцка з наўгародскімі дружынамі. Давыд хутка ацаніў становішча і ноччу таемна ўцёк у Смаленск. Лёс горада быў вырашаны.

Звесткі пра Друцк XIII ст. вельмі скупыя і няпэўныя. Паводле беларуска-літоўскіх летапісаў, у 1284 каля вёскі Магільна адбылася бітва паміж войскамі вял.кн. літоўскага Рынгольда і кааліцыі рускіх князёў. На баку апошніх выступіў і друцкі князь Дзмітрый. Але войска саюзнікаў было разбіта, загінуў і Дзмітрый, а Друцк і наваколле былі ўключаны ў Вялікае княства Літоўскае. Але верагоднасць гэтых звестак сумніўная. Магчыма, у час праўлення Гедыміна паміж ім і друцкім князем Іванам узнік канфлікт, у выніку чаго апошні ў 1340 пакінуў Друцк і накіраваўся ў Маскву. У час барацьбы за вялікакняжацкі сталец паміж Свідрыгайлам і Вітаўтам апошні заняў Друцк, абвінаваціў яго князёў у сапачуванні свайму саперніку і прымусіў «княжат друцких с боярам своими» прысягнуць яму.

Сваё палітычнае, эканамічнае і ваеннае значэнне Друцк пачаў страчваць з 1524, калі ў выніку бою паміж маскоўскімі і вялікалітоўскімі войскамі горад быў спалены. Войны Масквы з ВКЛ і Польшчай, калі горад не раз пераходзіў з руку рукі, разбурэнні і паборы абодвух бакоў паставілі горад на ўзровень малалюднага мястэчка.

Час і прычыны канца існавання горада невядомыя[2]. Магчыма, што горад быў спалены і разбураны, пасля чаго не аднаўляўся, каля канца 15 ст. — пачатку 16 ст.[2]. Існуе і прывязка часу знішчэння горада да сярэдзіны 17 ст.[3].

Даследаванні археолагаў і вядомыя нам пісьмовыя крыніцы дазваляюць сцвярджаць, што старажытны Друцк быў важным абарончым пунктам. Да сярэдзіны 17 ст. існаваў Друцкі замак. І горад, і замак неаднаразова разбураліся і аднаўляліся. Горад быў падзелены на «дольніцы», якія знаходзіліся ў валоданні розных галін роду кн. Друцкіх, а таксама розных спадкаемцаў іх згаслых галін ці асоб, якія іншым шляхам набылі часткі колішняга Друцкага княства.

Горад часоў XVI ст. апісваўся ў апавяданнях канца XVII ст. як такі, што меў 7 міляў акружнасці і славіўся дзвюмя сотнямі выдатных храмаў, але ў час жорсткай вайны быў дашчэнту спустошаны, і лёс яго параўноўваўся з лёсам Троі[4].

Зноскі

  1. Пацверджана раскопкамі Аляксеева ў 1956.
  2. 2,0 2,1 Аляксееў.
  3. Паводле думкі М. Ткачова.
  4. Паводле пераказу сакратара пасольства Свяшчэннай Рымскай імперыі Іагана Георга Корба ў яго «Дзённіку падарожжа ў Масковію».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]