З пляцоўкі Вікіпедыя.
Дыленбург (ням. Dillenburg) — горад у Германіі, раённы цэнтр, размешчаны ў зямлі Гесэн. Падпарадкаваны адміністрацыйнай акрузе Гісен. Уваходзіць у склад раёна Лан-Дыль. Насельніцтва складае 24263 чалавека (на 30 чэрвеня 2007 года). Займае плошчу 83,88 км ². Афіцыйны код 06 5 32 006.
Вежа Вільгельма Аранскага ў сярэднявечным замку Дыленбурга - асноўная славутасць горада. Пабудавана паміж 1872–1875. Сам замак пачалі будаваць яшчэ ў 1130. Нажаль, у 1760 годзе, падчас Сямігадовай вайны, замак быў разбураны. Сёння ў вежы размяшчаецца гістарычны музей, дзе можна даведацца пра Вільгельма I з шматлікіх экспанатаў і дакументаў, якія захоўваюцца там .