Горад Екабпілс
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Горад
|
||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||||||||||||||||
Екабпілс (лат.: Jēkabpils , ням.: Jakobstadt, латг.: Jākubmīsts) — горад у Латвіі, знаходзіцца прыкладна за 90 км ад Даўгаўпілса. Размешчаны на абодвух берагах Даўгавы, злучаных мостам; гістарычна рака дзяліла сучасны горад на два — Якабштат і Крэйцбург (Крустпілс). Насельніцтва г. Екабпілс складае 26 тысяч жыхароў. Даліна ракі з пратокамі і астравамі стварае маляўнічы краявід.
Гісторыя[правіць]
На месцы Екабпілс існавала паселішча латгалаў, у 1237 годзе Лівонскі ордэн пабудаваў тут каменны «Крыжовы замак» — ням. Крэйцбург. Археалагічныя раскопкі вакол замка сведчаць пра даволі шматлюднае гандлёвае паселішча побач, якое часта руйнавалася падчас войнаў, асабліва польска-шведскіх, але кожны раз аднаўлялася.
Зноскі
- ↑ Насельніцтва, 01.01.2011(лат.)
- ↑ Паштовыя індэксы Латвіі — 04/2011 (лат.)
- ↑ Лічбавы ідэнтыфікатары Латвіі — 16.02.2011 (лат.)