Горад Есентукі
Горад
|
||||||||||||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||||||||||||
Есентукі (руск.: Ессентуки), горад (з 1917 года) у Расіі, у складзе Стаўрапольскага края, уваходіць у групу Каўказскіх Мінеральных Водаў. Насельніцтва 80,9 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1825 годзе.
Горад размешчаны ў даліне ракі Падкумак (прыток Кумы) на вышыні 640 м над у.м., у 17 км ад Пяцігорска.
Клімат кантынентальны. Лета цёплае, з вялікай колькасцю гарачых і сухіх дзён. Сярэдняя тэмпература ліпеня — 20.4 °C, максімальная тэмпература даходзіць да 37 °C. Зіма нехалодная, часта бываюць адлігі, але могуць быць і маразы да −25 °C. Сярэдняя тэмпература студзеня −4.6 °C.
Есентукі лічацца буйнейшым і найбольш папулярным пітным і бальнеялагічным курортам Расіі, дзе лечаць захворванні страўнікава-кішачнага тракту, печані і абмену рэчываў. Галоўныя лячэбныя сродкі курорта — больш за 20 мінеральных крыніц. Горад валодае шырокімі курортнымі паркамі — Лячэбны (ніжні) і парк Перамогі (верхні). У парках знаходзяцца крыніцы мінеральнай вады, шматлікія лячэбныя ўстановы, размечаныя маршруты тэрэнкура.
У горадзе каля 25 санаторна-курортных устаноў. Развіта харчовая прамысловасць.
Зноскі
| Гарады Стаўрапольскага края | ||
|---|---|---|
| Адміністрацыйны цэнтр | Стаўрапаль | |
| Іншыя гарады | Благадарны | Будзёнаўск | Георгіеўск | Есентукі | Жалезнаводск | Зеленакумск | Ізабільны | Іпатава | Кіславодск | Лермантаў | Мінеральныя Воды | Міхайлаўск | Нявіннамыск | Нефцякумск | Новааляксандраўск | Навапаўлаўск | Пяцігорск | Светлаград | |