Горад Жабінка

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці


Горад
Жабінка


Сцяг Герб
Сцяг
Герб

Каардынаты Каардынаты: 52°12′02″ пн. ш. 24°01′24″ у. д. / 52.200556° пн. ш. 24.023333° у. д. (G) (O) (Я)52°12′02″ пн. ш. 24°01′24″ у. д. / 52.200556° пн. ш. 24.023333° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна Беларусь
Першае згадванне 1816
Насельніцтва 13 000 чалавек (2008)
Часавы пояс UTC+3
Тэлефонны код +375 1641
Паштовы індэкс 225101, 225102, 225110
Жабінка (Беларусь)
Жабінка
Жабінка

Жа́бінка — горад у Брэсцкай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Жабінкаўскага раёна, пры ўпадзенні р. Жабінка[1] ў р. Мухавец. У 30 км да паўночнага ўсходу ад Брэста. Чыгуначны вузел (напрамкі на Брэст, Бярозу і Кобрын). Аўтадарогі на Брэст, Кобрын, Камянец. Насельніцтва 12,8 тыс. чал. (2006). Назву горад узяў ад ракі Жабінкі. Мясцовыя жыхары выкарыстоўваюць таксама жартоўную назву Квакенбург.

Змест

[правіць] Гісторыя

На працягу 16—20 ст. на тэрыторыі сучаснага горада існавалі паселішчы Абрамавічы, Галінова, Купіна, Малая Жабінка, Мышчыцы Пакроўскія. Жабінка заснаваная ў кан. 18 ст. і з'яўлялася мызай (хутарам) фальварка Плошча. У 1816 г. належала Галецкім, складалася з 3 двароў, дзе жылі 10 сялян. У 1830-я - 1939 Жабінкай валодалі Трэмбіцкія.

З 1871 Жабінка — станцыя Маскоўска-Брэсцкай чыгункі. Першыя жыхары — сяляне навакольных вёсак. Пасля будаўніцтва Жабінка-Пінскай веткі Палескіх чыгунак Жабінка чыгуначны вузел. У 1892 — 30 двароў, 282 жыхары, 6 крамаў, гасцініца, пошта, 3 карчмы, 2 саматужныя майстэрні, царква ў суседніх Мышчыцах (з 1885). У 1902 уключана ў межы яўрэйскай аседласці, паколькі звыш 40% жыхароў Жабінкі паводле веравызнання з'яўляліся іудзеямі. У 1897 - 45 дамоў, насельніцтва ўзрасло да 332 чалавек. У 1901 пабудаваны нафтавы склад для продажу газы, у 1902 — паравы млын, а ў хуткасці — сукнавальня і лесапільня. У 1888—1905 была пракладзена шаша Федзькавічы—Жабінка—Камянец. З 1907 пачало дзейнічаць Жабінкаўскае пазыкова-ашчаднае таварыства, якое ўтварылі 47 найбольш заможных жыхароў Жабінкаўшчыны. Кожнае 15 чысло месяца (згодна дазволу гродзенскага губернатара ад 9.10.1908 г.) у пасёлку адбываліся кірмашы. Існавала народнае вучылішча.

У часы 1-й сусветнай вайны Жабінка была акупавана нямецкімі войскамі (1915-1918), паселішча згарэла, многія жыхары перасяліліся ў іншыя месцы. З 1919 ў складзе Польшчы ў Брэсцкай акрузе. Паводле Рыжскага мірнага дагавору Жабінка адышла да Польшчы, з 4.2.1921 далучана да Збірожскай гміны Кобрынскага павета Палескага ваяводства. 23.3.1928 утварылася асобная Жабінкаўская гміна. Быў адкрыты касцёл. У 1933 пад кіраўніцтвам групы КПЗБ адбылася забастоўка рабочых лесапільнага завода. Жабінка стала мястэчкам, у якім жылі 368 чалавек (у сучасных межах горада, гэтая лічба склала 801 чал.), існавала 7-гадовая школа, пошта 5-й катэгорыі (1935).

У верасні 1939 увайшла ў склад БССР. З 15.1.1940 вёска Жабінка — цэнтр Жабінкаўскага раёна і сельсавета (с/с праіснаваў да 1952 і адноўлены ў 1998). У час Вялікай Айчыннай вайны, з 23.6.1941 па 21.7.1944 г. акупавана нямецкімі захопнікамі. Дзейнічалі падпольныя міжрайком КП(б)Б Брэсцкага і Жабінкаўскага раёнаў, райком камсамола. У ліпені—жніўні 1943-га актывізавалася партызанская дзейнасць на чыгунцы, участак, блізкі да станцыі Жабінка ўзрываўся 10 разоў. У 1941—1945 загінула 249 жыхароў Жабінкі. З 16.4.1952 — пасёлак гарадскога тыпу. У 1959 — 2,9 тыс. чал.. У жніўні 1959 г. Жабінкаўскі раён скасаваны. З 1959 Жабінка ў Камянецкім, у 1962—1966 у Кобрынскім раёнах. З 30.7.1966 Жабінкаўскі раён адноўлены, ён налічваў (у 1969) 24,2 тыс. жыхароў (у т.л. 6,7 тыс. жылі ў пасёлку). Пасля пабудовы Жабінкаўскага цукровага завода (1963) Жабінка пачала хутка разрастацца, у яе межы сталі далучацца суседнія вёскі, што дазволіла рэзка павялічыць колькасць насельніцтва і атрымаць 23.12.1970 статус горада. Згодна перапісу 1989 у Жабінцы 11,5 тыс. жыхароў. У 1998 — 12,5 тыс. жыхароў.

[правіць] Планіроўка

Горад развіваецца ўздоўж чыгункі, якая падзяляе яго на дзве часткі: паўднёвую (жылую) і паўночную (прамысловую). Архітэктурна-планіровачную структуру, вызначаюць вуліцы Кірава (з захаду да яе прымыкае мікрараён), Свабоды, Шашэйная, Піянерская, Камсамольская.

У цэнтральнай частцы вуліцы Кірава размешчаны будынкі райвыканкома, Дома культуры, кінатэатра, камбіната бытавога абслугоўвання, рэстарана і іншыя.

Самая старая вуліца Жабінкі — Леніна Касцюшкі (да 1939 - Т. Касцюшкі) забудавана ў асноўным прыватнымі драўлянымі дамамі і магазінамі. У паўночна-заходняй частцы горада за чыгункай размешчаны пасёлак цукровага завода. У цэнтральнай частцы Жабінкі - парк.

[правіць] герб Жабінкі

На гербе горада стылізаваныя выява двух рэчак — Жабінкі і Мухаўца ў месцы іх зліцця, а таксама жабнік звычайны — тыповая для наваколля водная расліна.

[правіць] Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай прамысловасці (Жабінкаўскі цукровы завод), камбікормавы завод, асфальта-бітумны завод і завод будаўнічых матэрыялаў. Гасцініца.

[правіць] Культура

Раённы Дом культуры, кінатэатр, 3 сярэднія агульнаадукацыйныя і музычная школы, школа-інтэрнат для дзяцей з пашкоджаным зрокам, цэнтр выхаваўчай работы, 5 дашкольных устаноў, 3 бібліятэкі, аддзяленне сувязі, бальніца, паліклініка.

[правіць] Выдатныя мясціны

  • Жабінкаўская Пакроўская царква
  • Касцёл святога Язэпа

[правіць] У Сеціве

Зноскі

  1. Рака Жабінка ўпершыню ў пісьмовых крыніцах згадваецца ў 18 ст.

Літ.:
  • Бензярук А.Р. Жабінка // Памяць: Жабінкаўскі раён / рэд. Р. Я. Смірноў. - Мінск : Ураджай, 1998. - 510 с. : каляр. іл. - (Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі). - ISBN 985-04-0272-5 : Б. ц.
  • Жабінка // Нашы гарады [Текст]: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн.: Народная асвета, 1991. — 303 с.: фота. — ISBN 5-341-00240-7
  • Жабинка // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах