Горад Заграб

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Заграб
харв.: Zagreb
Сцяг Герб
Сцяг
Герб

Каардынаты: 45°48′00″ пн. ш. 15°57′00″ у. д. / 45.8° пн. ш. 15.95° у. д. (G) (O) (Я)45°48′00″ пн. ш. 15°57′00″ у. д. / 45.8° пн. ш. 15.95° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна
Плошча
640 км²
Вышыня цэнтра
104—1035 м
Насельніцтва (2007)
784 900 чалавек
Часавы пояс
Тэлефонны код
(+385)01
Аўтамабільны код
ZG
Афіцыйны сайт
http://www.zagreb.hr/
(харв.)  (англ.) 

Заграб (Харватыя)
Заграб
Заграб

Заграб (харв.: Zagreb [ˈzâːɡrɛb]) — сталіца і самы вялікі горад Харватыі. Насельніцтва - 784.900 чалавек (2007), плошча - 641,29 км². Горад размешчаны на рацэ Сава, прытоку Дуная, на вышыні 104 метраў над узроўнем мора (найніжэйшая кропка) побач з горным масівам Мядзведніца.

Горад Заграб з прыгарадамі мае статус асобнай жупаніі ў складзе Харватыі, кіраўніцтва горадам ажыццяўляе мэр, які выбіраецца гарадской асамблеяй. 31 мая 2009 года мэрам горада на чацвёрты тэрмін (трэці запар) быў абраны Мілан Бандзіч.

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Сярэдняя гадавая тэмпература паветра ў горадзе 11.4 °C, сярэдняя тэмпература паветра ў студзені -0.1 °C, а сярэднія тэмпература ў ліпені складае 20,7 °C.

Месяц
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
Гадавая
Сяр. макс. t (°C) -0,1 6,1 10,9 15,7 19,1 20,7 20,0 23,3 16,0 10,8 5,6 1,3
11,4
Сяр. колькасць
ападкаў (мм)
63,7 47,6 51,3 63,5 77 96,6 81,5 89,9 86,5 74,1 82 63,7
844

Штогод, у агульным выпадае прыкладна каля 844 мм ападкаў. На працягу ўсяго года дзьмуць, як правіла, слабыя вятры з паўночнага-ўсходу і паўднёвага-захаду.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Старажытнарымская Андаўтонія. З канца 11 стагоддзя належаў Венгрыі; рэзідэнцыя епіскапства (заснавана ў 1094 годзе Ласла I Святым). З 1242 года свабодны каралеўскі горад, стаў эканамічным цэнтрам Харватыі. З 1527 года Заграб (пад нямецкай назвай Аграм) у складзе Габсбургскай манархіі. З сярэдзіны 17 стагоддзя тут знаходзіўся харвацкі бан (намеснік караля). У 1606 годзе ў горадзе з'явіліся езуіты, якія заснавалі друкарню (1669) і друкарню (1664). Эканамічнае і культурнае жыццё актывізалася ў 19 стагоддзі; цэнтр ілірызму. У 1846 годзе створаны Нацыянальны музей, у 1867 годзе — Югаславянская акадэмія навук і мастацтваў, у 1874 годзе — універсітэт. 29 кастрычніка 1918 года ў Заграбе харвацкі сейм абвясціў незалежнасць Харватыі і ўступленне яе ў Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў (з 1929 г. Югаславія). У перыяд паміж сусветнымі войнамі адзін з найбольш прамыслова развітых гарадоў краіны. У 1941-45 гг. сталіца створанай харвацкімі усташамі Незалежнай дзяржавы харватаў. Падчас гітлераўскай акупацыі цэнтр Руху Супраціўлення. Вызвалены 8 мая 1945 года войскамі народна-вызваленчай арміі Югаславіі. З 1991 года сталіца незалежнай Харватыі.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Па дадзеных перапіса насельніцтва ў 2001 г. у Заграбе пражывала 779 145 жыхароў. Сярэдні ўзрост насельніцтва складаў 39,7 гадоў. У адпаведнасці з структурай з 779 145 чалавек: 415153 жанчын і 363992 мужчын.

Па дадзеных, большасць насельніцтва горада, з'яўляюцца носьбітамі харвацкай мовы (97,45%). Затым, албанскай (0.40%), славенскай (0.33%), баснійскай (0.31%), сербскай (0,27%), цыганскай (0.18%) і македонскай (0,15%).

У адпаведнасці з рэлігійнымі структурамі большасць насельніцтва складаюць хрысціяне, прадстаўнікі каталіцкай і праваслаўнай рэлігіі. З іншых хрысціянскіх абшчын вылучаюцца Евангелісцкая царква, Адвентыская і Бабтыская. Значная частка насельніцтва адносіць сябе да атэістаў. Другой, пасля хрысціянства рэлігіяй, з'яўляецца іслам.

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

У Заграбе, 136 пачатковых школ і 100 сярэдніх школ, з якіх 31 гімназія. Акрамя таго, працуе ў Заграбе — 5 палітэхнікумаў і 9 прыватных вышэйшых вучэбных устаноў.

Заграбскі ўніверсітэт з'яўляецца другім найстарэйшым універсітэтам у Харватыі і адным з самых старых універсітэтаў у Еўропе. Заснаваны ў 1669. Да 2009 г. Заграбскі ўніверсітэт, скончыла больш 200.000 студэнтаў, больш за 18.000 магістраў і дактароў філасофіі.

У Заграбе працуюць 22 інстытуты ў вобласці сацыяльных і натуральных навук. У Заграбе таксама знаходзіцца Харвацкая акадэмія мастацтваў і навук.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Гістарычнае ядро — раёны Каптол і Градзец, размешчаныя на ўзгорках (Верхні горад): рэшткі ўмацаванняў (13-18 стагоддзяў), Заграбскі сабор (13-19 стагоддзяў) і гатычная царква Святога Марка (14-19 стагоддзяў, у інтэр'еры работы скульптара І.Мештравіча), барочныя царква Святой Кацярыны (1620) і епіскапскі палац (каля 1730), у стылі класіцызму — палац Елачычаў (архітэктар Б.Фелбінгер). З другой паловы 19 стагоддзя на поўдні складваецца новы цэнтр з кварталамі, скверамі, параднымі пабудовамі з рысамі эклектывізму і неакласіцызму: Харвацкі нацыянальны тэатр (1894-1895), біржа (1923-1927), жылыя дамы ў стылі функцыялізму. З другой паловы 1940-х гадоў будаваліся грамадскія будынкі, новыя жылыя раёны, спартыўныя комплексы.

Музеі[правіць | правіць зыходнік]

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Заграб знаходзіцца ў цэнтры разгалінаванай транспартнай сеткі. Буйныя сучасныя аўтамагістралі ідуць ад горада ў кірунку на ўсход, у бок Славоніі, Бялграда і Осіека (A3); на паўночны ўсход, у бок Чакаўца, Вараждзінa і Венгрыі (A4); на паўднёвы захад, у кірунку Карлаваца, Рыека і Спліту (A1); на паўночны захад, у бок Славеніі і Заходняй Еўропы (A2); на захад, у кірунку Брэганы і Любляны (A3). У напрамку Сісака і Баня-Лукі на паўднёвы ўсход у цяперашні час будуецца аўтамагістраль (A11). Чыгунка звязвае Заграб з найбуйнейшымі гарадамі Харватыі і суседніх краін. У цэнтры горада размешчаны буйны аўтобусны і чыгуначны вакзалы.

Аэрапорт Заграба знаходзіцца ў 17 кіламетрах ад горада. Прапускная здольнасць - 2 мільёны пасажыраў у 2007 годзе.

Гарадскі транспарт прадстаўлены разгалінаванай сеткай трамвайных і аўтобусных маршрутаў, а таксама фунікулёрнай лініяй на Тамічавай вуліцы ў гістарычным цэнтры горада, якая злучае Верхні і Ніжні горад. Распрацаваны план будаўніцтва лёгкага метро.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6)