Горад Запарожжа
Горад
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Запарожжа (укр.: Запоріжжя) — горад на паўднёвым усходзе Украіны, на рацэ Дняпро. Адміністрацыйны цэнтр Запарожскай вобласці і Запарожскага раёна. Плошча 330 км². Насельніцтва 770 461 чал. (2012).
Знаходзіцца за 444 км на паўднёвы ўсход ад Кіева. Чыгуначны вузел, рачны порт.
Змест |
Этымалогія назвы [правіць]
Места атрымала назву Запарожжа з тае прычыны, што яно знаходзілася ніжэй за дняпроўскія парогі (затопленыя ў выніку будаўніцтва ДнепраГЭСа).
Гісторыя [правіць]
- 1770: заснаванне Аляксандраўскай фартыфікацыі, з якой звязваюць пачатак гісторыі сучаснага горада; пачатковая назва паселішча — Аляксандраўскі пасад.
- 1806: атрымаў статус горада і назву Аляксандраўск, цэнтр павету.
- 1919: у складзе УССР.
- 1921: перайменаванне горада на Запарожжа.
- 1939: цэнтр вобласці.
- 18 жніўня 1941 — снежань 1943: знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
Насельніцтва [правіць]
- 1885 — 6707 чал.[6]
- 1897 — 19 тыс. чал.[7]
- 1923 — 44 тыс. чал.
- 1939 — 289 тыс. чал.
- 1959 — 449 тыс. чал.
- 1971 — 676 тыс. чал.[8]
- 1991 — 896,6 тыс. чал.[9]
- 2001 — 817,9 тыс. чал.[10]
Эканоміка [правіць]
Прадпрыемствы чорнай (камбінат «Запарожсталь», завод «Днепраспецсталь» і інш.) і каляровай (тытана-магніевы камбінат, алюмініевы завод і інш.) металургіі, машынабудавання (электратэхнічнай прамысловасці; вытворчыя аб'яднанні «АУТАЗАЗ», «Маторабудаўнік» і інш.), хімічнай і коксахімічнай, лёгкай, харчовай прамысловасці.
Працуе Дняпроўская гідраэлектрастанцыя (ДнепраГЭС).
Славутасці [правіць]
- Хортыца — найбольшы востраў на Дняпры, на якой у XVII ст. размяшчалася Запарожская Сеч.
- ДнепраГЭС (1932, 1975)
- Масты Праабражэнскага (1952)
- Дзіцячая чыгунка — найдаўжэйшая ва Украіне (1972)
- Комплекс забудовы «Соцгорад» (1929—1937)
Галерэя [правіць]
Месты-сябры [правіць]
Лахты, Фінляндыя (1953)
Бельфор, Францыя (1967)
Бірмінгем, Вялікабрытанія (1973)
Лінц, Аўстрыя (1983)
Оберхаўзен, Германія (1986)
Ічан, Кітай (1997)
Новакузнецк, Расія (1997)
Магдэбург, Германія (2008)
Вядомыя асобы [правіць]
- Валянцін Налівайчанка (нар. 1966) — украінскі дзяржаўны дзеяч.
- Марыя Сокіл (1902—1999) — оперная спявачка.
- Людміла Супрун (нар. 1965) — украінскі палітык.
Зноскі
- ↑ Соціально-економічний паспорт м. Запоріжжя (укр.) . Офіційний портал Запорізької міської влади. Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2012.
- ↑ ТОП цікавых куткоў Запарожжа (27 сакавіка 2008). Архівавана з першакрыніцы 23 жніўня 2011.
- ↑ Головешко В. П. Чисельність населення на 1 вересня 2012 року та середня за січень–серпень 2012 року (укр.) . Головне управління статистики у Запорізькій області. Архівавана з першакрыніцы 19 лістапада 2012.
- ↑ Афіцыйны партал Запарожскай гарадской улады. Рэлігійнае жыццё горада
- ↑ Поштові індекси та відділення поштового зв’язку України (укр.) . Укрпошта. Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2012.
- ↑ Александровск // Горад Запарожжа // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.
- ↑ Запорожье // Шаблон:Крыніцы/Савецкая гістарычная энцыклапедыя
- ↑ Запорожье // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ↑ Запорожье // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
- ↑ Про кількість та склад населення Запорізької області за підсумками Всеукраїнського перепису населення 2001 года (англ.)
Літаратура [правіць]
- Aleksandrówsk // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880. S. 29
- Александровск // Горад Запарожжа // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Горад Запарожжа- Запарожскі гарадскі савет