Горад Заслаўе

З Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці


насельніцтва: 13,8 тыс. (2006)
часавы пояс: EEST


ЗАСЛАЎЕ — горад у складзе Мінскага раёну Мінскай вобласці Беларусі, на р. Свіслач пры ўпадзенні яе ў Заслаўскае вадасховішча. У 27 км ад Мінска, чыгуначная станцыя Беларусь на лініі Мінск—Маладзечна. На аўтадарозе Мінск—Маладзечна. Насельніцтва 13,8 тыс. чал. (2006).

Змест

[правіць] Гісторыя

Узнік у сяр. 9 ст. на пагорку правага берагу Свіслачы, як крывіцкае паселішча на дрыгавіцкай тэрыторыі (назва невядомая), у культурных пластах таго часу трапляюцца таксама фіна-угорскія рэчы, некалькі фіна-угорскіх пахаванняў знодзйныя і ў курганным могільніку побач з паселішчам. Паселішча не мела штучных умацаванняў, ахоўвалася толькі натуральнымі перашкодамі - рэкамі Свіслач, Чарніца, Княгінька, балотам і стромкімі схіламі пагорка. Плошча паселішча 3-3,5 га, характар – ваенны. У 850-860-я на супрацьлеглым левым беразе Свіслачы узнікла другое паселішча, з галіцкай і валынскай керамікай, верагодна кіеўскі павост.

У 985-986 паводле загаду вял. кн. кіеўскага Уладзіміра Святаславіча непадалёк ад паселішча пабудавана крэпасць Ізяслаўль, (цяпер вядомы як Замэчак), дасканалай круглай формы, плошчай ~1,5 га. У гэтым Ізяслаўлі у 986-1000, верагодна, жыла Рагнеда.

У 1070-я воласць, цэнтрам якой быў Ізяслаўль, разам з іншымі валасцямі была дадзеная Усяславам Полацкім ва ўдзел свайму сыну Давыду. Умацаванні на Замэчаку былі закінутыя, замест іх на тэрыторыі правабярэжнага паселішча, на самым ускрайку пагорка на-над Свіслачу, быў пабудаваны дзядзінец плошчай 1,5 га. У гэты час плошча пасада дасягала 9-9,5 га. З 1101 Ізяслаўль - цэнтр удзельнага Ізяслаўльскага княства Полацкай зямлі.

Упершыню згадваецца пад 1127 у сувязі з паходам выл. кн. кіеўскага Мсціслава Уладзіміравіча на Полацкую зямлю. З канца 13 ст. у складзе ВКЛ. З 1345 уладанне Яўнута Гедзімінавіча, нашчадкі якога зваліся князямі Заслаўскімі. У 1433 спалены войскамі Свідрыгайлы. Належаў Глябовічам, Сапегам, Пшездзецкім. У 16 ст. была адктырая друкарня, у якой выдадзеная Біблія С. Буднага (1574). З 1569 у складзе Менскага павета. У 11—18 ст. існаваў Заслаўскі замак. У 1676 (па іншых звестках, з 1684) К. Я. Сапега і яго жонка Крысціна заснавалі ў мястэчку дамініканскі кляштар. У 17—18 ст. цэнтр Заслаўскага графства. У 1924—1959 цэнтр раёна. З 1985 — горад.

[правіць] Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай, паліграфічнай, дрэваапрацоўчай, хімічнай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Заслаўе — цэнтр турызму нацыянальнага значэння.

[правіць] Культура

Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе».

[правіць] Выдатныя мясціны

  • Гарадзішча Замэчак (вядомае як «магіла Рагнеды», 10—11 ст.)
  • курганныя магільнікі (10—12 ст.)
  • Заслаўскі замак (вядомы як «Гарадзішча Вал», 10—17 ст.)
  • Заслаўскі Марыінскі касцёл
  • Заслаўская Спаса-Праабражэнская царква

[правіць] Вядомыя асобы

[правіць] У Сеціве

Мінскі раён, герб Адміністрацыйны падзел Мінскага раёна Мінскі раён, сцяг

Бараўлянскі с/сГаранскі с/сЖдановіцкі с/сКалодзішчанскі с/сКрупіцкі с/сЛашанскі с/сЛугаваслабодскі с/сМіханавіцкі с/сНавадворскі с/сАстрашыцка-Гарадоцкі с/сПапернянскі с/сПетрышкаўскі с/сРогаўскі с/сСамахвалавіцкі с/сСеніцкі с/сХацежынскі с/сШчамысліцкі с/сЮзуфаўскі с/с