Горад Захле

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Захле
زحلة
Zahle 01.jpg
Панарама Захле

Каардынаты Каардынаты: 33°50′35″ пн. ш. 35°53′52″ у. д. / 33.843056° пн. ш. 35.897778° у. д. (G) (O) (Я)33°50′35″ пн. ш. 35°53′52″ у. д. / 33.843056° пн. ш. 35.897778° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна Ліван
Рэгіён Бекаа
Мэр Асад Загайб
Вышыня цэнтра 900 м
Насельніцтва (2006) каля 100 000 чалавек
Часавы пояс UTC+2, улетку UTC+3

Захле (Ліван)
Захле
Захле

Вінаграднікі каля Захле

Захле (араб.: زحلة, Захла) — адміністрацыйны цэнтр правінцыі Бекаа ў Ліване. Насельніцтва каля 100 000 жыхароў[1], гэта трэці па велічыні горад у Ліване пасля Бейрута і Трыпалі. Насельніцтва, галоўным чынам, хрысціянскае. Цэнтр Ліванскай мелькіцкай (грэка-каталіцкай) царквы. Захле лічыцца жамчужынай даліны Бекаа. Яна славіцца чыстым паветрам, курортамі і арыгінальнай кухняй.

Змест

[правіць] Агульная інфармацыя

Горад размешчаны ў 55 км на ўсход ад сталіцы Лівана Бейрута. Гэта адзіны пераважна каталіцкі горад на Блізкім Усходзе. Знакаміты сваімі старымі цэрквамі, рэстаранамі на адкрытым паветры, унікальнай кухняй і лёдавытворчым заводам у Вадзі-эль-Арэіш. Да Бейрута можна дабрацца аўтамабілем, паездка зойме ад 30 да 50 хвілін, у залежнасці ад руху. Цэнтр горада знаходзіцца на вышыні каля 900 м над узроўнем мора.


[правіць] Гісторыя

Захле заснаваны каля 300 гадоў назад. Напачатку XVIII стагоддзя яшчэ малады горад быў раздзельны на тры асобных квартала, у кожным быў свой кіраўнік.

У XIX стагоддзі на кароткі час Захле стаў першым незалежным горадам-дзяржавай у рэгіёне, у яго быў свой сцяг і гімн.

Захле зведаў пажары ў 1777 і 1791 гадах, а ў 1860 годзе — быў не толькі спалены, але і разрабаваны.

Падчас кіравання Мутасарыфіі (1861—1914) Захле зноў стаў квітнець. Чыгуначная галіна, пракладзеная праз горад у 1885 годзе, палепшыла яго эканоміку і Захле стаў унутраным «портам» для даліны Бекаа і Сірыі. Ён таксама быў сельскагаспадарчым цэнтрам і цэнтрам гандлю паміж Бейрутам і Дамаскам, Масулам і Багдадам. Лічыцца, што Захле з'яўляецца радзімай ліванскай арміі. Горад і цяпер адыгрывае важную ролю ў палітычным жыцці краіны.[2]

[правіць] Эканоміка

Аснова эканомікі Захле — тэкстыльная і харчовая прамысловасць, а таксама сельская гаспадарка.

[правіць] Гарады-пабрацімы

[правіць] Заўвагі

[правіць] Спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах