Горад Златавуст
| Горад
Златавуст
|
||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||
Златавуст (руск.: Златоуст) — горад абласнога паlпарадкавання ў Чалябінскай вобласці Расіі. Горад размешчаны на рацэ Ай (басейн Камы), у 110 км на захад ад абласнога цэнтра г. Чалябінска (160 км па чыгуначнай лініі) і ў 1750 км да ўсходу ад Масквы (1941 км па чыгунцы). Праз горад праходзіць Паўднёва-Уральская чыгунка.
Заснаваны ў 1754 годзем адначасова з жалезаробным заводам і названы ў гонар святога Іаана Залатавуста. У 1815 годзе тут была пабудавана зброевая фабрыка (выраблялася халодная зброя, першымі майстрамі былі збройнікі з нямецкага горада Золінген), у 1857 — сталеліцейная фабрыка (былі адлітыя першыя ў Расіі сталёвыя гарматы).
З пачатку XIX стагоддзі Залатавуст — цэнтр мастацкай гравюры на метале (зарадзілася як дапаможная вытворчасць для ўпрыгожвання шабель, корцікаў, шпаг; цяпер залатым і срэбным насяканнем упрыгожваюць падарункавую зброю, робяць дэкаратыўныя пано на сталёвых пласцінах). Асноўнымі галінамі прамысловасці з'яўляюцца чорная металургія і машынабудаванне. Шэраг філіялаў ВНУ.