Горад Кагасіма

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Цэнтральны горад
Кагасіма
яп.: 鹿児島市
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Kagoshima montage.jpg

Каардынаты: 31°35′48″ пн. ш. 130°33′26″ у. д. / 31.596667° пн. ш. 130.557222° у. д. (G) (O) (Я)31°35′48″ пн. ш. 130°33′26″ у. д. / 31.596667° пн. ш. 130.557222° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна
Прэфектура
Мэр
Хыраюкі Моры
Цэнтральны горад з
Плошча
547,07 км²
Насельніцтва (2012)
605 609 чалавек
Шчыльнасць
1 107 чал./км²
Часавы пояс
Паштовы індэкс
892-8677
Код
46201-2
Афіцыйны сайт
Рэгіён
Сімволіка

Кагасіма (Японія)
Кагасіма
Кагасіма

Кагасіма (яп.: 鹿児島市 Кагасіма-сі?) — цэнтральны горад Японіі, адміністрацыйны цэнтр і найбуйнейшы населены пункт прэфектуры Кагасіма. За размяшчэнне на беразе заліва ля падножжа стратавулкана Сакурадзіма, а таксама за гарачы клімат горад часта завуць «Неапалем Усходу».

Плошча горада складае 547,07 км²,[1] насельніцтва — 605 609 чалавек (1 красавіка 2012)[2], шчыльнасць насельніцтва — 1 107 чал./км².

Кагасіма ўяўляе сабой буйны транспартны вузел у паўднёвай частцы вострава Кюсю. Тут функцыянуюць прамысловыя прадпрыемствы тэкстыльнай (бавоўна, шоўк), хімічнай, харчовай галін. Наладжана масавая вытворчасць фарфоравых вырабаў (сацумскі фарфор). Развіты рыбалоўны промысел. Маецца ўніверсітэт[3]. Побач з горадам ёсць аэрапорт. У 50 кіламетрах на паўднёвы ўсход, на паўвостраве Осумі размешчаны касмічны цэнтр Кагасіма, адкуль 11 лютага 1970 года быў запушчаны першы японскі спадарожнік «Осумі».

1 лістапада 2004 года ў склад горада ўвайшлі пяць прыгарадаў, за кошт чаго агульная плошча Кагасімы вырасла амаль у два разы. Гэта былі населеныя пункты Ёcіда, Кіірэ, Карыяма, Мацумота, Сакурадзіма.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

На працягу шматлікіх стагоддзяў Кагасіма служыла рэзідэнцыяй для самурайскага роду Сімадзу. У перыяд Эда горад уяўляў сабой буйны палітычны цэнтр і камерцыйны порт. Пасля прыходу еўрапейцаў тут моцна актывізавалася дзейнасць хрысціянскіх місіянераў, да таго часу пакуль улады не ўвялі забарону на іншаземную рэлігію ў канцы XVI — пачатку XVII стагоддзяў. У 1863 годзе горад падвергся артылерыйскаму нападу з боку Каралеўскага флоту Вялікабрытаніі, які адказаў такім чынам на забойства англійскага гандляра Чарльза Ленакса Рычардсана (англ.).

Тут нарадзіўся Сайго Такаморы — адзін з найбольш уплывовых самураяў у японскай гісторыі. Кагасіма таксама з'яўляецца радзімай Хэйхаціра Тога — адмірала, які камандаваў Аб'яднаным флотам Японіі ў руска-японскай вайне 19041905 гадоў.

У 1914 годзе адбылося вывяржэнне вулкана Сакурадзіма, якое, аднак, не прывяло да якіх-небудзь сур'ёзных разбурэнняў.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Кагасіма знаходзіцца на беразе Кагасімскага заліва Усходне-Кітайскага мора. Плошча горада складае каля 547,07 км2. Рэльеф Кагасімы, за выключэннем раёна Сакурадзіма, пагорысты. Вышыня ўзгоркаў і ўзвышшаў вагаецца ад 100 да 300 м над узроўнем моры. Па горадзе працякаюць рэкі сярэдняй і малой велічыні, якія ўпадаюць у Кагасімскі заліў: Інары, Кацукі, Каміна, Тагамі, Вакіта і Нагата. У наваколлях гэтых рэк ёсць невялікія раўніны. У цэнтральнай частцы ўзбярэжжа размешчана прамысловая зона з гарадскім портам. Насупраць яе знаходзіцца дзеючы вулкан Сакурадзіма вышынёй 1 117 м.

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Клімат Кагасімы субтрапічны мусонны, з частымі асадкамі і тайфунамі. Сярэднегадавая тэмпература складае 18 ℃,а ўзровень ападкаў 2000 - 2700 мм. Кірунак вятроў паўночна-заходні, аднак улетку ён змяняецца на процілеглы.

Клімат Кагасімы
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Сярэдні максімум, °C 12,2 13,1 16,5 21,3 24,7 27,3 31,4 32,2 29,5 25,1 19,8 14,6 22,3
Сярэдняя тэмпература, °C 7,2 8,3 11,4 16,4 20,1 23,4 27,4 27,9 25,1 20,0 14,5 9,2 17,6
Сярэдні мінімум, °C 2,6 3,7 6,5 11,8 15,9 20,0 24,2 24,5 21,4 15,3 9,6 4,4 13,3
Норма ападкаў, мм 87,4 102,7 160,6 229,8 259 399,5 303,7 213,1 216,4 106,1 87,6 70,9 2 236,8
Крыніца: Ганконская абсерваторыя

Бяспека[правіць | правіць зыходнік]

У горадзе размешчаны штаб Берагавой аховы Японіі Ён забяспечвае бяспеку межаў і тэрытарыяльных вод Японіі на поўдні прэфектур Кагасіма, Міядзакі і Кумамота[4].

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Дзелавы цэнтр Кагасімы.

Кагасіма з'яўляецца горадам, дзе дамінуюць прадпрыемствы трацічнага сектара эканомікі, асабліва прадпрыемствы аптовых продажаў і сферы паслуг. У горадзе шмат кампаній малога і сярэдняга бізнесу.

Сярод галін прамысловасці найбольш прыбытковай з'яўляецца харчовая прамысловасць, а менавіта вытворчасць мяса і тавараў з морапрадуктаў. Развітымі таксама з'яўляецца дрэваапрацоўчая, цэлюлозна-папяровая, тэкстыльная і хімічная прамысловасць. Большасць прамысловых прадпрыемстваў сканцэнтраваны ў прыбярэжнай зоне горада. У Кагасіме таксама развіты традыцыйныя рамёствы, такія як вытворчасць эпонжа, сацумскай керамікі, бамбукавых і алавяных вырабаў.

Важная роля ў эканоміцы Кагасімы належыць сельскай гаспадарцы, хоць колькасць занятых у ёй чалавек няўхільна памяншаецца. Жыхары гарадскіх ускраін вырошчваюць рыс, батат, гародніну, цукровы трыснёг, цытрусавыя, чай і тытунь.

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Кагасіма з'яўляецца горадам-пабрацімам наступных гарадоў:

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Плошча ўказваецца паводле даных сайта Geospatial Information Authority of Japan(яп.)  з улікам змен, апублікаваных 1 кастрычніка 2011 года.
  2. 鹿児島県毎月推計人口(平成24年4月1日現在) (яп.) . Адміністрацыя прэфектуры Кагасіма (1 красавіка 2012). — Насельніцтва прэфектуры Кагасіма. Праверана 28 красавіка 2012.
  3. Кагасіма ў ВСЭ
  4. Афіцыйная старонка Берагавой аховы Японіі

Крыніцы і літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Энцыклапедыя Ніпаніка-2

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]