Горад Казань

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Казань
руск.: Казань
Сцяг Герб
Сцяг
Герб

Каардынаты: 55°47′27″ пн. ш. 49°06′52″ у. д. / 55.790833° пн. ш. 49.114444° у. д. (G) (O) (Я)55°47′27″ пн. ш. 49°06′52″ у. д. / 55.790833° пн. ш. 49.114444° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна Расія
Рэгіён Татарстан
Першае згадванне 1391
Плошча 613[1] км²
Насельніцтва (2010) 1 138 823 [2] чалавек
Шчыльнасць 1858 чал./км²
Часавы пояс UTC+3
Тэлефонны код 843
Паштовы індэкс 420xxx
Аўтамабільны код 16, 116
Афіцыйны сайт http://www.kzn.ru/

Казань (Расія)
Казань
Казань

Казань (Татарстан)
Казань
Казань

Казань (руск.: Казань, татар.: Казан, Qazan) — горад (з 1391) ў Расіі, адміністрацыйны цэнтр Татарстана, порт на Волзе. Адзін з найбуйных эканамічных, палітычных, навуковых і культурных цэнтраў Расіі. Насельніцтва 1120 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1005 годзе.

Казань — буйны прамысловы і гандлёвы цэнтр. Буйных і сярэдніх прадпрыемстваў у горадзе — 151, з іх 98 — акцыянерныя прадпрыемствы. Галоўнымі галінамі прамысловасці горада з'яўляюцца машынабудаванне, хімічная і нафтахімічная прамысловасць, лёгкая і харчовая прамысловасць. Сярод асноўных вытворчых прадпрыемстваў горада: Казанскі дзяржаўны казённы парахавы завод, Казанскае авіяцыйнае вытворчае аб'яднанне імя Гарбунова, Казанскі верталётны завод, «Казаньаргсінтэз», Казанскі оптыка-механічны завод, Казанскае маторабудаўнічае вытворчае аб'яднанне, Казанскі мылаварны завод, Казанскі піваварны завод («Чырвоны Усход»), Казанскі завод гумаватэхнічных вырабаў, Казанскі завод цеплапрыбораў, булачна-кандытарскі камбінат, Казанскі медыка-інструментальны завод.

Змест

Архітэктура [правіць]

Вядомыя асобы [правіць]

Транспарт [правіць]

Гл. таксама [правіць]

Зноскі