Горад Кала-Бені-Хамад
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Рэшткі старажытнага горада
Мінарэт ў Бені-Хамад
|
||
|
|
||
Кала-Бені-Хамад (Кал’ат-Бану-Хамад, араб.: قلعة بني حماد) — старажытны горад у правінцыі Мсіла ў паўночнай частцы Алжыра. Заснаваны ў 1007 як крэпасць; да 1090 — сталіца Хамадзідаў, разбурана ў 1152 Абд-аль-Мумінам з дынастыі Альмахадаў. Цяпер — у руінах.
[правіць] Апісанне
Раскопкі французскіх (1897, 1908, 1948) і алжырскіх (з 1964) археолагаў выявілі рэшткі гарадскіх сцен, сігнальнай вежы, мячэці з мінарэтам, шырокага палацавага комплексу XI ст. Апошні ўключае ансамбль Дар-эль-Бахр з басейнам і багатым дэкорам (роспіс па стуку, мармур, маёліка). Разбураная мячэць з 13 нефамі і 8 шэрагамі месцаў дагэтуль з'яўляецца адной з самых вялікіх у Алжыры.
Актыўна наведваецца турыстамі.
[правіць] Ілюстрацыі
[правіць] Спасылкі
| Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 102 рус. • англ. • фр. |
| Гэта пачатак артыкулу па геаграфіі Алжыра. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Гэта пачатак артыкулу па гісторыі Афрыкі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |