Горад Кальмар, Швецыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Кальмар
шведск.: Kalmar
Герб
Герб
Kalmar slott 2005.jpg
Замак Кальмар

Каардынаты: 56°40′00″ пн. ш. 16°22′00″ у. д. / 56.666667° пн. ш. 16.366667° у. д. (G) (O) (Я)56°40′00″ пн. ш. 16°22′00″ у. д. / 56.666667° пн. ш. 16.366667° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна
Лен
Заснаваны
каля 1200 года
Плошча
18,85 км²
Насельніцтва (2009)
61,693 [1] чалавек
Часавы пояс
Афіцыйны сайт
Правінцыя

Кальмар (Швецыя)
Кальмар
Кальмар

Ка́льмар (шведск.: Kalmar) — адзін з найстарэйшых гарадоў Швецыі, адміністрацыйны цэнтр лена Кальмар. Горад Кальмар з'яўляецца варотамі на самы доўгі ў Швецыі Эландскі мост, які злучае востраў Эланд са Скандынаўскім паўвостравам. У Сярэднявеччы ён быў трэцім па велічыні ў дзяржаве і быў цэнтрам гандлю, галоўным чынам экспарту жалеза, якім займаліся гандляры з Германіі. Размешчаны на паўднёвым усходзе краіны, на беразе Балтыйскага мора. Горад утварыўся вакол замка Кальмар, які ў сваю чаргу быў пабудаваны ў XII стагоддзі вакол вартаўнічай вежы, прызначанай для абароны ад піратаў і датчан[2]. Сярод іншых славутасцяў вылучаецца спраектаваны Тэсінам кафедральны Кальмарскі сабор.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Кальмар упершыню згадваецца на адным з рунічных камянёў XI стагоддзя. Назва яго паходзіць ад старажытнашведскага Kalmar — «камяністае дно», або «камяністы грунт». Дакладна вядома, што каля 1200 года гэта быў значны горад, які вырас вакол замка, а ў сярэдзіне XIII стагоддзя — адзін з найважнейшых у Швецыі і меў важныя гандлёвыя сувязі з Ганзай (практычна ўвесь гандаль вёўся этнічнымі немцамі). У 1397 каралі трох скандынаўскіх краін на сустрэчы ў Кальмары ўтварылі Кальмарскую унію. Напачатку XVII стагоддзя — падчас Кальмарскай вайны — значная частка гораду была разбурана, і ў 1640 годзе было вырашана перанесці горад на суседнюю востраў Кварнхольмен. У адрозненне ад большасці гарадоў тагачаснай Швецыі, Кальмар быў адбудаваны каменным, а не драўляным. Старая частка горада была добра захаванай да сярэдзіны XX стагоддзя, але ў 1960-я гады частка цэнтра горада была знесена, каб вызваліць месца для адміністрацыйных і камерцыйных будынкаў. У 1972 годзе быў пабудаваны Эландскі мост. У 1977 была заснавана Вышэйшая школа, якая ў 2010 стала адным з двух кампусаў Універсітэта Лінеус.

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Клімат Кальмара
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 13 12 19 25 32 32 33 32 28 22 13 12 33
Сярэдні максімум, °C 1 1 3 7 13 17 21 19 16 10 5 2 10
Сярэдні мінімум, °C −3 −3 −1 1 5 10 12 12 8 5 1 −1 3
Абсалютны мінімум, °C −22 −25 −20 −10 −5 −1 3 1 −2 −7 −17 −20 −25
Норма ападкаў, мм 20 20 20 30 30 40 40 60 40 30 40 40 460
Крыніца: Weatherbase


Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

У горадзе размешчаны адзін з двух кампусаў Універсітэта Лінеус.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]