Горад Капыль
| Горад
Капыль
Капыль
|
Капыль — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Капыльскага раёна, на р. Мажа. У 120 км ад Мінска, 9 км ад чыгуначнай станцыі Цімкавічы на лініі Баранавічы—Асіповічы. Насельніцтва 10,6 тыс. чал. (2006).
|
[правіць] Гісторыя
Згадваецца ў 1274. У 14—15 ст. на терыторыі гарадзішча (у цэнтры сучаснага горада) існаваў Капыльскі замак. З 1395 цэнтр Капыльскага княства, належаў Алелькавічам, Радзівілам, Вітгенштэйну. У 1506 слуцкія і капыльскія баяры, якіх сабрала княгіня Анастасія, разбілі каля Капыля крымскіх татараў, якія адыходзілі пасля разгрому каля Клецка (Гл. таксама: Бітва пад Клецкам). У 1652 Капыль атрымаў магдэбургскае права. З 1793 мястэчка Слуцкага павета. У 1924 цэнтр раёна. З 1938 гарадскі пасёлак. З 1984 — горад.
[правіць] Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай, дрэваапрацоўчай прамысловасці. Гасцініца «Капыль».
[правіць] Культура
Капыльскі краязнаўчы музей.
[правіць] Выдатныя мясціны
Капыльская Узнясенская царква (1866 г.). Захаваліся таксама сярэднявечнае гарадзішча, татарскія і яўрэйскія могілкі XIX—XX стст., гандлёвая забудова пач. ХХ ст. на плошчы Леніна, узноўленая хата, дзе нарадзіўся Цішка Гартны.
[правіць] Вядомыя асобы
- Цішка Гартны (З. Х. Жылуновіч; 1887—1937), беларускі пісьменнік, грамадскі і дзяржаўны дзеяч
- Рэнальд Кныш (нар. 10.9.1931, Капыль), беларускі трэнер па спартыўнай гімнастыцы. Заслужаны трэнер БССР (1960), заслужаны трэнер СССР (1964), заслужаны дзеяч фізічнай культуры БССР (1971).
- Аляксандр Сыман (нар. 1977, Капыль), біятланіст, член Нацыянальнай зборнай каманды Рэспублікі Беларусь, удзельнік XIX Зімніх Алімпійскіх гульнях у Солт-Лейк-Сіці (2002), чэмпіён па біятлону кубка Балтыі.
- Мендэле Мойхер-Сфорым (нар. 1835, Капыль), пісьменнік мовы ідыш
- Сцяпан Александровіч
[правіць] Гл. таксама
[правіць] Літаратура
- Копыль // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9;