Горад Карлеонэ

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Камуна
Карлеонэ
іт. Corleone
Corleone.jpg

Каардынаты: 37°49′00″ пн. ш. 13°18′00″ у. д. / 37.816667° пн. ш. 13.3° у. д. (G) (O) (Я)37°49′00″ пн. ш. 13°18′00″ у. д. / 37.816667° пн. ш. 13.3° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна Італія
Рэгіён Сіцылія
Плошча 229 км²
Вышыня цэнтра 600 м
Насельніцтва (31 снежня 2010) 11373 чалавека
Часавы пояс UTC+1, улетку UTC+2
Тэлефонны код 06
Паштовы індэкс 90034
Код ISTAT 091
Афіцыйны сайт http://www.comune.corleone.pa.it/
святыя заступнікі Леалука

Карлеонэ (Італія)
Карлеонэ
Карлеонэ

Карлеонэ (іт. Corleone) — горад на Сіцыліі ў правінцыі Палерма. Насельніцтва — 11,3 тыс. жыхароў (2010). Знаходзіцца ў 360 км на поўдзень ад Рыма і 34 км на поўдзень ад Палерма.

Гісторыя [правіць]

Назва горада, відаць, мае арабскія карані, хоць сам ён паўстаў у візантыйскі перыяд. З іншага боку, лічыцца, што назва «Карлеонэ» не што іншае, як скарачэнне ад Куорэ дэ Леонэ (Cuore di Leone — «Ільвінае сэрца»). У Сярэднія вякі яго ўмацавалі сіцылійскія Гогенштауфены. У 19 стагодзі жыхары Карлеонэ тройчы паднімаліся на барацьбу з Бурбонамі. У 1943 годзе за поспехі ў заваёве Эфіопіі тытул графа Карлеонэ атрымаў італьянскі генерал Артур Фаіні.

Цікавыя факты [правіць]

Карлеонэ вядомы як адзін з цэнтраў сіцылійскай мафіі. 11 красавіка 2006 года, калі ў Карлеонэ быў захоплены хаваўшыся сорак гадоў Бернарда Правенцана, быў абвешчаны ўладамі «днём вызвалення»; адна з гарадскіх вуліц нават носіць назву 11 красавіка.

У раманах і фільмах сагі «Хросны бацька» Карлеонэ падаецца як радзіма галоўнага героя — дона Вітэ Карлеонэ (сапраўднае прозвішча — Андаліні). Па супадзенні, продкі акцёра Аль Пачына (які згуляў ролю яго пераемніка, Майкла Карлеонэ), эмігравалі ў ЗША менавіта з гэтых месцаў.