Горад Карлсруэ
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Горад
Карлсруэ
Karlsruhe
|
||||||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||||||
Карлсруэ (ням.: Karlsruhe) — горад у Германіі, у зямлі Бадэн-Вюртэмберг, размешчаны ў наваколлях ракі Рэйн недалёка ад французска-германскай мяжы.
Карлсруэ з'яўляецца трэцім па колькасці насельніцтва (290736 чалавек на 31 снежня 2008) горадам зямлі Бадэн-Вюртэмберг і 21-м у Германіі.
У «рэзідэнцыі права», як часам называюць Карлсруэ, размешчаны Федэральны канстытуцыйны суд, Федэральны суд і Генеральная пракуратура Германіі, а таксама шматлікія федэральныя і зямельныя ведамствы. У горадзе пражывае вялікая колькасць чыноўнікаў і дзяржслужачых.