Горад Карсакаў
Горад
|
||||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||||
Карсакаў (руск.: Корсаков, да 1946 — Отомари) — горад (з 1946) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Карсакаўскага раёна Сахалінскай вобласці. Насельніцтва 35,9 тыс. чал. (2005). Заснаваны як вёска ў 1886 годзе.
Горад размешчаны на беразе заліва Аніва, у 42 км ад Южна-Сахалінска. Насельніцтва горада — 35,9 тыс. чал. (2005). Карсакаў з'яўляецца самым старым з рускіх паселішчаў Сахалінскай вобласці. Заснаваны ў 1853 годзе як Мураўёўскі пост, у наступным годзе ліквідаваны. У 1869 узноўлены пад імем Карсакаўскі пост. Названы ў гонар расійскага дзяржаўнага дзеяча Міхаіла Карсакава.
З 1905 па 1946 меў назву Атамары. Статут горада атрымаў у 1946 годзе. У Карсакаве размешчаны база акіянічнага рыбалоўства, рыбазавод, фабрыка гафрыраванай тары.
Вядзецца будоўля буйнога завода па звадкаванні прыроднага газу ў рамках энергетычнага праекту «Сахалін-2».