Горад Кастр
Горад
|
||||||||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||||||||
Кастр (фр.: Castres, акс. Castras) — горад на рацэ Агу, цэнтр акругі ў дэпартаменце Тарн.
Насельніцтва — 42900 жыхароў (2006).[1]
Змест |
[правіць] Гісторыя
Дакладная дата заснавання горада невядома. Кастр утварыўся ля абацтва бенедыктцаў, якое, паводле легенды, было заснавана ў 647 годзе. Назва адбылася ад лацінскага castrum («умацаванне, крэпасць»). У XII стагоддзі горад стаў адным з цэнтраў у альбігойцаў. Альбігойскі крыжовы паход далучыў горад да Французскага каралеўства ў 1229 годзе, а ў 1317 годзе Папа Рымскі Іаан XXII заснаваў епархію, якая праіснавала да Вялікай Французскай рэвалюцыі. Цэнтрам епіскапства быў Кафедральны сабор Кастра. Пазней Кастр быў крэпасцю ў гугенотаў і кальвіністаў.
Напачатку XX стагоддзя Кастр быў цэнтрам па вытворчасці сукна, шоўка, баваўняных і ваўняных тканін. У горадзе пражывала больш за 20 тыс. чалавек. Сёння таксама развіты машынабудаванне і хімічная прамысловасць. Значную ролю ў эканоміцы горада адыгрывае і турызм.
[правіць] Культура
Акрамя Кафедральнага сабора, сярод славутасцяў захавалася вежа старога абацтва ў раннім раманскім стылі. У горадзе размешчаны і музеі Гоі (адкрыты ў 1840 годзе) і Жарэса. Таксама ў Кастре маецца прыватны, але адкрыты для наведванняў батанічны сад плошчай 4 га.
З выхадцаў горада вядомыя такія асобы як сацыяліст Жан Жарэс, маршал Нікаля Жан дэ Дзьё Сульт, пісьменнік Ражэ Пейрэфіт[2] і інш. Доўгі час у Кастры пражываў матэматык П'ер Ферма.
[правіць] Транспарт
Паміж Кастрам і горадам Мазамэ размешчаны аэрапорт Кастр-Мазамэ.[3]
[правіць] Спорт
У 2007 годзе фініш дванаццатага этапа велагонкі Тур-дэ-Франс знаходзіўся ў Кастры.
[правіць] Галерэя
Зноскі
| Гэта пачатак артыкулу па геаграфіі Францыі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |