Горад Кастры
| Горад
Кастры
Castries
|
||||||||||||
|
|
||||||||||||
КАСТРЫ, горад у Сент-Люсіі, сталіца краіны. З'яўляецца буйным портам Карыбскага мора. Насельніцтва налічвае каля 60 тыс. жыхароў. Горад знаходзіцца на паўночна-заходнім узбярэжжы вострава. Порт гораду прымае як буйныя круізныя караблі, так і невялікія яхты. У горадзе існуюць шматлікія кітайскія рэстараны, супермаркеты і іншыя разнастайныя гандлёвыя кропкі. Шырокае развіццё ў горадзе атрымала сістэма паслугаў таксі. У Кастры знаходзіцца адзіная на ўвесь востраў пошта, таму што ў астатняй частцы краіны звычайныя паштовыя адрасы не ўжываюцца. Уся пошта ідзе праз галоўны паштовы офіс Кастры.
[правіць] Гісторыя
Горад быў заснаваны французамі ў 1650 годзе пад назвай Карэнадж, назва была змененая ў 1756 годзе ў гонар маркіза дэ Кастрыза, камандуючага французскімі войскамі на Корсіцы.
| Гэта пачатак артыкулу. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |