Кацельнікава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Кацельнікава)
Горад
Кацельнікава
руск.: Котельниково
Герб
Герб
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Заснаваны
1897
Горад з
Плошча
  • 40 км²
Вышыня цэнтра
50 м
Насельніцтва
19 523[1] чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
84476
Паштовыя індэксы
238542
Аўтамабільны код
34
Афіцыйны сайт
Кацельнікава на карце Расіі ±
Кацельнікава (Расія)
Кацельнікава
Кацельнікава (Валгаградская вобласць)
Кацельнікава

Кацельнікава (руск.: Котельниково) — горад (з 1955 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Кацельнікаўскага раёна Валгаградскай вобласці. Насельніцтва 19,7 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1897 годзе. Размешчаны за 190 км на паўднёвы захад ад Валгаграда, на рацэ Курмаярскі Аксай. Чыгуначная станцыя Прыволжскай чыгункі на лініі Валгаград — Сальск.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Узнік у 1897 годзе як пасёлак пры аднайменнай чыгуначнай станцыі (станцыя, у сваю чаргу, атрымала назву ад бліжэйшага хутара, першапасяленцам якога быў Кацельнікаў). Некаторы час пасёлак называўся Нікалаеўскі, аднак гэтая назва не прыжылася.

У лістападзе 1942 года, падчас Сталінградскай бітвы, у раёне Кацельнікава была сканцэнтравана буйная групоўка нямецка-фашысцкіх войскаў — вайсковая група «Гот», якая знаходзілася ў складзе групы войскаў «Дон» пад камандаваннем генерал-фельдмаршала Манштэйна. Перад групоўкай ставілася задача дэблакады акружаных у раёне Сталінграда нямецкіх войскаў; 12 снежня група «Гот» перайшла ў наступленне, якое, дзякуючы паспяховай абароне савецкіх войскаў, да 23 снежня прыпынілася; неўзабаве савецкія войскі пачалі контрнаступленне, у выніку якога вайсковая група «Гот» была амаль цалкам разгромленая; 29 снежня савецкія войскі вызвалілі пасёлак і чыгуначную станцыю Кацельнікава.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

У горадзе — прадпрыемствы чыгуначнага транспарту і харчовай прамысловасці (кансервавы, малочны і іншыя заводы), завод сельскагаспадарчага машынабудавання, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў (арматурны, цагляны і асфальтавы заводы). У Кацельнікаве дзве бальніцы, пяць сярэдніх школ, стадыён, тры бібліятэкі, краязнаўчы музей.

Зноскі