Горад Квета

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Квета
урду: کوئٹہ
белудж.: کویته
пушту:کوېټه‎
англ.: Quetta
View of Kirani Quetta.jpg

Каардынаты: 30°11′00″ пн. ш. 67°00′00″ у. д. / 30.183333° пн. ш. 67° у. д. (G) (O) (Я)30°11′00″ пн. ш. 67°00′00″ у. д. / 30.183333° пн. ш. 67° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна
Рэгіён
Першае згадванне
Горад з
Плошча
2653 км²
Вышыня цэнтра
1680 м
Насельніцтва (2010)
896090 чалавек
Нацыянальны склад
Канфесійны склад
Часавы пояс

Квета (Пакістан)
Квета
Квета

Кве́та (англ.: Quetta, урду: کوئٹہ, белудж.: کویته, пушту:کوېټه‎) — найбуйнейшы горад і адміністрацыйны цэнтр пакістанскай правінцыі Белуджыстан. Насельніцтва (2010 г.) - 896 090 чал.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Квета ўзгадваецца як горная крэпасць, пабудаваная брагуйскай дынастыяй, што кіравала ў XVIII - XIX стст. Усходнім Белуджыстанам, з 1730 г., хаця мясцовасць з такой назвай была вядома значна раней. Сама назва горада азначае "умацаванне".

У 1876 г. Квета перайшла пад кантроль брытанцаў, якія ўтрымлівалі тут буйны гарнізон. У раён Кветы перасяляліся выхадцы з іншых раёнаў Белуджыстана і суседняга Афганістана. 31 мая 1935 г. страшэнны землятрус зруйнаваў большую частку горада. Загінула каля 40 тысяч жыхароў. Яшчэ адзін разбуральны землятрус адбыўся 29 кастрычніка 2008 г.

У 1947 г. Квета ўвайшла ў склад Пакістана. У 1971 г. набыла статус адміністрацыйнага цэнтра правінцыі Белуджыстан.

Геаграфія і клімат[правіць | правіць зыходнік]

Горад Квета месціцца ў горнай мясцовасці на поўначы Белуджыстана. Вышыня цэнтру ў раёне чыгуначнай станцыі дасягае 1680 м над узроўнем мора. Захоўваецца сталая сейсмічная небяспека. Найбольш разбуральныя землятрусы адбыліся 31 мая 1935 г. і 29 кастрычніка 2008 г.

Квету часам называюць садам Белуджыстана з-за спрыяльных прыродных умоў у параўнанні з астатняй засушлівай тэрыторыяй гэтай правінцыі. У 20 км на паўднёвы захад ад горада знаходзіцца нацыянальны парк Хазарганджы-Чылтан (132 км²).

Клімат умераны, характэрны для горнай мясцовасці з перападамі вышынь. У ліпені сярэдняя тэмпература вагаецца ад 19,9° C да 35,9° C, у студзені — ад −3,4° C да 10,8° C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 260,9 мм.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Акруга Кветы мае агульную плошчу 2653 км², але большая яе частка занята сельскагаспадарчымі або папросту незанятымі землямі. Праз горад праходзіць аўтамагістраль, якая злучае краіны Паўднёвай Азіі з Афганістанам. Ёсць чыгуначная станцыя і аэрапорт. У 1905 г. было заснавана мясцовае ваеннае вучылішча, якое дае ў тым ліку вышэйшую адукацыю. З 1974 г. працуе ўніверсітэт Белуджыстана. Налічваецца некалькі спартыўных клубаў (футбол, крыкет, хакей і інш.). Нацыянальны стадыён Аюб, пабудаваны для правядзення футбольных і крыкетных спаборніцтваў, умяшчае да 75 тысяч чал.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Традыцыйна важнымі галінамі гарадской эканомікі з'яўляюцца гандаль і транспарт. У Квеце размешчаны прадпрыемствы па першаснай перапрацоўцы хрому, кансерваванню садавіны і гародніны, вытворчасці дываноў і г. д.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]